выбар паміж H5N1 і A/H1N1

Day 1,902, 23:46 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

на гэтых прэзыдэнцкіх выбарах ізноў апынаемся перад цяжкай, амаль невырашальнай праблемай за каго галасаваць. с аднога боку - малады ініцыятыўны нацыяналіста Astrum Invictus (афіцыйна - НФ, насамрэч - ўласная фракцыя НФ), з другога - вопытны марксіста Mitreiko (аграрый).

чаго чакаць ад першага кандыдата - хто ведае. вельмі хоча быць прэзыдэнтам - дзеля гэтага на мінулых выбарах не пасаромеўся нават да чужой партыі перабегчы. пасьпеў але вернуцца, захапіць ўладу ў НФ, і, ігнаруючы партыйную дысцыпліну й рашэньне партыйных ворганаў, вылучыў сабе ад фронту. супраць другога кандыдата можна сказаць толькі адное - марксіста й, мякка кажучы, не зусім беларус.

выбіраючы кандыдата с ідэялягічных пазыцыяў - трэба выбіраць аструма. калі паглядзець на выбары з боку real politic і інтарэсаў дзяржавы - лепшым кандыдатам будзе мітрэйка.

па выніках унутрыпартыйнага галасаваньня - афіцыйны кандыдат ад партыі аматараў піва - чалавек супраць якога заклікае галасаваць кіраўніцтва ягонае ўласнае партыі - Astrum Invictus. гэта рашэньне якое мне не вельмі падабаецца (таму што выбраны кандыдат не адпавядае галоўнаму крытэрыю прэзыдэнцтва ў The Hitchhiker's Guide to the Galaxy), але не магу яго аспрэчваць. с другога боку - партыя аматараў піва ня мае жорсткае партыйнае дысцыпліны й ані ня ёсьць партыяй пабудаванае вакол нейкае пэўнае ідэялёгіі...

...таму кожны сябра нашае партыі можа галасаваць як заўгодна. не забываючыся на тое, што ягоны выбар, гэта (як казаў кандыдат апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у чэхіі Vladimir Franz аб другім туры выбараў) выбар паміж курыным і сьвіным грыпам.

тым хто й зараз не вырашыў за каго галасаваць - магу параіць просты, але тым ня меньш вельмі надзейны й бязпамылковы спосаб. выпейце піва. а лепш два. а, каму мала - тры, альбо й с гарэлкай. адразу будзе лепей.

вызьміце манету ў адзін беларускі рубель, кіньце яе ў паветра. калі манета будзе ляжаць на зямлі й на паверсе будзе пагоня - галасуйце за аструма. калі там будзе савецкая капуста, альбо дзувухгаловы арол - галасуйце за мітрэйку. калі манета застанецца вісець ў паветру - ваш кандыдат - нават не сумнявайцеся - мурашкокміт (але я столькі не выпью).