выбар паміж H5N1 і A/H1N1
b0rmann
на гэтых прэзыдэнцкіх выбарах ізноў апынаемся перад цяжкай, амаль невырашальнай праблемай за каго галасаваць. с аднога боку - малады ініцыятыўны нацыяналіста Astrum Invictus (афіцыйна - НФ, насамрэч - ўласная фракцыя НФ), з другога - вопытны марксіста Mitreiko (аграрый).
чаго чакаць ад першага кандыдата - хто ведае. вельмі хоча быць прэзыдэнтам - дзеля гэтага на мінулых выбарах не пасаромеўся нават да чужой партыі перабегчы. пасьпеў але вернуцца, захапіць ўладу ў НФ, і, ігнаруючы партыйную дысцыпліну й рашэньне партыйных ворганаў, вылучыў сабе ад фронту. супраць другога кандыдата можна сказаць толькі адное - марксіста й, мякка кажучы, не зусім беларус.
выбіраючы кандыдата с ідэялягічных пазыцыяў - трэба выбіраць аструма. калі паглядзець на выбары з боку real politic і інтарэсаў дзяржавы - лепшым кандыдатам будзе мітрэйка.
па выніках унутрыпартыйнага галасаваньня - афіцыйны кандыдат ад партыі аматараў піва - чалавек супраць якога заклікае галасаваць кіраўніцтва ягонае ўласнае партыі - Astrum Invictus. гэта рашэньне якое мне не вельмі падабаецца (таму што выбраны кандыдат не адпавядае галоўнаму крытэрыю прэзыдэнцтва ў The Hitchhiker's Guide to the Galaxy), але не магу яго аспрэчваць. с другога боку - партыя аматараў піва ня мае жорсткае партыйнае дысцыпліны й ані ня ёсьць партыяй пабудаванае вакол нейкае пэўнае ідэялёгіі...
...таму кожны сябра нашае партыі можа галасаваць як заўгодна. не забываючыся на тое, што ягоны выбар, гэта (як казаў кандыдат апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у чэхіі Vladimir Franz аб другім туры выбараў) выбар паміж курыным і сьвіным грыпам.
тым хто й зараз не вырашыў за каго галасаваць - магу параіць просты, але тым ня меньш вельмі надзейны й бязпамылковы спосаб. выпейце піва. а лепш два. а, каму мала - тры, альбо й с гарэлкай. адразу будзе лепей.
вызьміце манету ў адзін беларускі рубель, кіньце яе ў паветра. калі манета будзе ляжаць на зямлі й на паверсе будзе пагоня - галасуйце за аструма. калі там будзе савецкая капуста, альбо дзувухгаловы арол - галасуйце за мітрэйку. калі манета застанецца вісець ў паветру - ваш кандыдат - нават не сумнявайцеся - мурашкокміт (але я столькі не выпью).
Comments
Пра Мураша спадабалася )
Пейце піва перад тым, як прагаласаваць!
+
адназначны Ў
добра, ў
Если голосовать за гаструм инфектус сейчас пойдут только аматары булемической анорексии, то у остальных имеются 2 варианта :
1. Митрейко, который честно, тихо и без взрывного фана продолжит тянуть телегу, нагруженную существующим правительством.
2. Мураш, период правления которого обещает, что телега дотащится таки до какой-то точки, но путь ее будет похож на путь подожженной повозки Гендальфа - полный ахтунг и феерверк. Чем не фан?
Итак, что же мне выбрать, памяркоунага вола или веселого тушканчика?
Ў
каб на тым тушкану хаця б мяса было нейкае... ці хаця б скура. не, лепш той памяркоўны.
2 Baba Jagodka:
дарэчы, чаму адразу вол? розьніцу паміж быком і волам ведаеш, спадзяюся?
borman, davaj ty u prezy!
я - добрасумленны туклікер. няма часу прэзыдэнстваваць
Nu kali jashche i Murash vyluchaecca, to vybar dlja mjane adnaznachny. Bormann, dzjakuju za artykul +1V!
v
V
прачытаў пра 'манету ў адзін беларускі рубель'
я столькі ня вып'ю
ў
V
выбар паміж курыным і сьвіным грыпам.(с)
Хм... А кім жа ў такім шэрагу можа быць мурашкакміт? Запушчаны аскарыдоз?)
Навошта ён увогуле кожны раз вылучаецца хто-небудзь можа патлумачыць?
А артыкул добры. Так і будам галасаваць
Анаркисто, Мураш правильно делает. По закону статистики однажды в стране случится ситуация, когда нам предложат голосить либо за Мураша, либо за очередную инфекцию. И не станешь же ты рисковать пищеварением ради какой-то е-политики? )
Baba Jagodka, а мурашкакміт - гэта хіба не назва інфекцыі?
Я прыкладна так і ўяўляю сабе прыём у лекара.
Пацыент:
- Доктар, скажыце што са мной?
Лекар:
- Трымайцеся паважаны, у вас мурашкакміт. Медыцына пакуль не ведае лекаў ад гэтага захворвання...
А ў чым там справа на конт фотачкі? Хто ведае? Як заўжды баба наехала на хлопца з нагоды нібыта раскіданых наскоў?
Ў
дакладна і з гумарам! ))
Дзякуй, пан Борман! Як заўсёды з гумарком i расчлянёнкай для тамплiераў (цяпер ужо былых)!
Ў! Прыемна чытаць такія артыкулы.
Не магу знайсці ў бюлетэні радок "Супраць усіх". Гэта нармальна, спадарства? Ці можа тут ужо свая мясцовая Ярмошына "папрацавала"?)
анаркисто разошлось с необоснованным оскорблением всех и вся.
Угу, захапіўся крыху, але ж толькі з-за таго, што прасякнуўся духам артыкулу)