[Nacyjanalny Front] Новая сiла на палітычнай сцэне Беларусі

Day 1,700, 09:20 Published in Belarus Belarus by Jan Karal Chadkievicz


Хачу аб'явіць аб стварэнні новай партыі пад назвай "Нацыянальны Фронт". Партыя створана на базе партыі пана Lanckaron `а Plus Ultra, якую ён перадаў мне пасля сыходу да Тэмплараў. Затым партыя была заТОшана і названа "Fresh". Ну, а сёння партыя вярнулася да законнага ўладальніку.



А цяпер аб тым, што з сябе уяўляе партыя. Перад вамі маніфэст:

1. Партыя будзе трымацца нацыянал-ліберальнай ідэалогіі і прынцыпаў традыцыяналізму і неа-кансерватызму.

2. Адной з галоўных задач партыі будзе дапамога і навучанне пачаткоуцаў. Для гэтага будзе створаны праект "Моладзь Нацыянальнага Фронту", які будзе ўключаць шмат пунктаў - ад забеспячэння ежай да дапамогі праходу ў Кангрэс новых гульцоў.



3. Мы лічым што прэзідэнтам краіны можа быць толькі РЛ беларус. Мы не будзем супраць дапамогі замежных грамадзян нашай краіне, аж да працы на такіх ключавых пасадах як Міністр Абароны або Міністр Замежных Спраў, але прэзідэнтам можа быць толькі беларус - бо прэзідэнт гэта сімвал краіны.

4. Партыя выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы ў афіцыйнай прэсе краіны, а гэтак жа будзе падтрымліваць прыватную прэсу на беларускай мове.

5. Партыя выступае за нацыянальную беларускую сымболіку - БЧБ сцяг, Пагоня, Васьміканцовы Крыж, Калюмны Гедэмiна. Мы супраць выкарыстання ў афіцыйнай прэсе чырвона-зялёнага сцяга, чырвоных зорак і іншай таталітарнай сымболікі. Гэтак жа, мы будзем рабіць усё магчымае каб адміністрацыя гульні змяніла сцяг краіны на нацыянальны.



6. Мы любім сваю гісторыю і ганарымся ёю, ад паганскіх часоў і да сеняшнега дня. Рада партыі будзе пісаць артыкулы і віктарыны на тэму беларускай гісторыі.

7. Найважнейшым партнёрам на сусветнай арэне мы лічым Украіну.

8. Ёсць краіны якія знаходзяцца ў варожым альянсе, але блізкія Беларусі па духу (Польшча, Летува, Чэхія, Славакія). Мы выступаем за стварэнне моцных культурных сувязяў з такімі краінамі.

9. Мы хочам супрацоўнічаць з блізкімі нам ідэалагічна партыямі за мяжой.



Калі вы падзяляеце нашы погляды - сардэчна запрашаем у цёплы дом Нацыянальнага Фронту.

Для дадання ў Skype-канферэнцыю трэба напісаць PМ мяне, JaSSik `у або Artix26.

Да новых сустрэч!