[Nacyjanalny Front] Вынікі Першага Тыдня

Day 1,704, 10:35 Published in Belarus Belarus by Jan Karal Chadkievicz


Вітаю! Сёння мы пагаворым аб зменах якія перажыла наша партыя за тыдзень:



1. Быў створаны і апублікаваны маніфэст партыі.

2. Быў створаны дызайн і банэры для партыйнай газэты. Дзякуй за гэта Calambus `у і Mikael` ю Kanto.

3. Мы падняліся з сёмай пазіцыі ў топе да чацвёртай. Колькасць удзельнікаў партыі працягвае расці.

У нашай партыі знаходзіцца 9 кангрэсменаў. Палова ўдзельнікаў партыі з'яўляюцца членамі атрада eGuards, але ёсць таксама байцы атрадаў BEF ды DoW.

4. Пачаў працу праект па штотыднёвай раздачы ежы і зброі пачаткоўцам. Ім кіруе пан Mikita Semjanjenka.

5. Ідзе праца над праектам па падтрымцы беларускамоўнай прэсы. Над праектам працуюць спадары JaSSiK и Artix26.



6. Кангрэсмен antiryckii працуе над законапраектам аб заснаванні штомесячнай дзяржаўнай прэміі ім. Францішака Скарыны, за ўнёсак у беларускамоўную прэсу.

7. І апошняе - мы рыхтуемся да выбараў у Кангрэс на наступным тыдні 🙂

А яшчэ, пра нас напісалі ў летувiскай прэсе.



Калі вы падзяляеце нашы погляды - сардэчна запрашаем у цёплы дом Нацыянальнага Фронту.

Для дадання ў Skype-канферэнцыю трэба напісаць PМ мяне або гульцам JaSSik, Artix26, antiryckii, Mikita Semjanjenka.

Да новых сустрэч!