88. Бел-Чырвона-Белы - Сцяг еБеларусі!

Day 1,652, 07:51 Published in Belarus Belarus by ljFOX






Паважаныя сябры! Патрыёты еБеларусі, і галоўнае патрыёты РЛ Беларусі!

Нарэшце настаў той дзень, калі Вы зможаце атрымаць асалоду ад гульні ў eRepublik, бо цяпер гульнявая Беларусь не падобна на сучасную рэальную.

Не падобна па свайму сцягу...

Бо цяпер на месцы былога чырвона-зялёнага, кожны з Вас мае шанец пабачыць Бел-Чыровна-Белы сцяг - сцяг вольнай і незалежнай Беларусі!

І лічыце, што мы прыйшлі да кампрамісу з варожым бокам, які кажа не змяняць сцяг: для іх ён і ня зменіцца, ён зменіцца толькі для НАС!


Я стварыў скрыпт, чаго я дагэтуль не ўмеў, натхніўшыся гэтым перакладам гульні на Украінскую мову.

Для таго, каб усталяваць гэты скрыпт (а ён, нажаль толькі для Google Chrome & Mozilla Firefox), трэба ўсталяваць праграму для скрыптоў: для Firefox / для Chrome.

Пасля гэтага заходзім сюды, на старонку скрыпта і націскаем на кнопку зверху-справа "Install". Пагаджаемся з усталёўкай.

Вось і ўсё! Пры наступным запуску гульні, Вы на месцы сцяга, замест чырвона-зялёнага, пабачыце Бел-Чырвона-Белы!

Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.