57. І зноў Парламент кліча!

Day 1,464, 08:21 Published in Belarus Belarus by ljFOX






Мяне і зноў
Парламент кліча,
Хаця хутчэй -
Яго я клічу.


Вось такі "лозунг", галасуйце на Парламенцкіх выбарах, каму не шкада голасу, за мяне...

А калі сур'ёзна, то вось што я збіраюся прапанаваць у хуткім часе (калі траплю ў Парламент): утварэнне Міністэрства Адукацыі еБеларусі! Гэта буйны крок, і для яго спатрэбіцца максімальная актыўнаць з майго боку і не толькі з майго. Спадзяюся, калі Вы пабачыце першыя накіды праграмы адукацыі нашай краіны, Вам захочацца прыняць самім у гэтым удзел. Гэта ідэя не на адну секунду, таму што я ў сабе яе вынашваю ўжо каля месяцу, і ўжо ў дасканальнасці ўяўляю ўсё ўстройства новай сістэмы. Праз пару дзён я апублікую "ПРАЕКТ АДУКАЦЫІ еБЕЛАРУСІ" у якім будуць разгеджаны асноўныя пункты сістэмы. Калі ўсё пройдзе добра, і Парламент згадзіцца з ідэяй, на пачатку месца Снежня 2011 года ўжо пачне сваю працу першая Базавая Школа. Карацей, дакладнасці пабачыце потым, і пабачыце іх, толькі тады, калі я траплю ў Парламент! 🙂 Які шантаж атрымліваецца! 😉

Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.