1677 - [eБелАгляд] - Змены ў ваенным модулі, якіх не будзе. Каментар [BE]

Day 1,677, 10:31 Published in Belarus Belarus by M.Windu

Усё, аб чым вядзецца гаворка, успрымайце, як у былым часе. Ніякіх змен адміны не зрабілі.



Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Сёння, пачынаючы з 7.00 па еРэп часе, адміністрацыя вырашала ўвесці чарговыя змены ў ваенны модуль. Гэта заўважыла шмат асоб, але практычна самы першы быў вось ён, дзякуючы гэтаму чалавеку і будзем абапірацца на дадзеныя ў зменах.

Такім чынам у бітвах планавалася:

з 1 па 10 хвіліны даецца па 20 балаў/хв;
з 11 па 40 хвіліны даецца па 30 балаў/хв;
з 41 хвіліны даецца па 60 балаў/хв.


Што станоўчага і што адмоўнага можна было з гэтага атрымаць?


Цяпер атрымаць мядаль у пэўнай бітве для гульцоў будзе адносна прасцей, бо не трэба будзе сачыць так доўга за працэсам бітвы. Ды нерваў менш можна страціць, і сэрца будзе менш часу хутка біцца 🙂 Але тут ёсць і другі бок па гэтым пытанні. Тыя асобы, што любяць "красці" медалі, таксама стануць гэта рабіць больш часта.

Што тычыцца колькасці бітваў, то ўжо будзе складана сачыць за кожнай важнай з іх. Як вынік, бітваў будзе ўсё больш ды больш, а гэта значыць, што гульцам будзе патрэбна больш сродкаў для вядзення бітваў з праціўнікамі (тычыцца паўстанняў). Але ўвогуле на агульную статыстыку па ўроне гэтыя змены не павінны паўплываць.

Пасля новых змен будзе вельмі зручна для атрадаў выкарыстоўваць тактыку "40+", а дакладней - біць пасля паўгадзіны бітвы, каб вельмі хутка перавесці "сцяну" на свой бок. Такая тактыка была вельмі знаёмая для палякаў, якія любілі карыстацца стратэгіяй "60+" і вельмі часта так выцягвалі важныя бітвы.

Можна сказаць, што размеркаванне сродкаў ды ўплыву ў бітвах будзе больш роўным, значна можа паменшыцца колькасць "эпікаў", ці вельмі важных бітваў, для краін. Але разам з тым будзе назірацца пэўная дынамічнасць на мапе нашага свету, бо выратаваць сваю вобласць можна будзе менш за 1 дзень пасля яе захаплення.

Будзе вельмі складана кардынаваць забеспячэнне зброяй ці ежай падчас бітвы, бо кожная хвіліна будзе "залатой". еРэспубліка становіцца больш дынамічнай, з мноствам войнаў. Яна становіцца больш актыўнай, што можа спадабацца новым гульцам у свеце.

Але зноў жа ўзнікае пытанне пра багатых ды бедных. Сапраўды, "танкам" будзе вельмі зручна карыстацца такімі зменамі ды браць медалі ў мностве бітваў за 1 дзень. Канечне, такая сітуацыя будзе назірацца толькі прыблізна ў 1-3 працэнтах гульцоў, у якіх узровень сілы больш за 20 тысяч. На гульцоў сярэдняга ці пачатковага узроўня гэтыя змены ніяк не паўплываюць у гэтым плане.


Такім чынам можна падагульніць і параўнаць станоўчыя пункты з адмоўнымі.

Станоўчае:

1) Гульня становіцца больш дынамічнай, пачаткоўцам гэта можа спадабацца;
2) Атрымаць медалі становіцца прасцей;
3) Зменіцца тактыка вядзення бітваў;
4) Жаўнерам ад гэтых змен не будзе блага;

Адмоўнае:

1) Танкі становяцца багацей;
2) Патрэбна больш сродкаў для вядзення паўстанняў;
3) Становіцца складана сачыць за бітвамі;
4) Кардынацыя бітваў становіцца майстэрскай работай;

Калі ў Вас ёсць свае асабітсыя меркаванні ці Вы хочаце дадаць нешта яшчэ ў артыкул, то пішыце ў каментарах ніжэй. Я абавязкова дадам важную інфармацыю.



З павагай,
Eugene Just II