[Belarus Support] Акцыя. Зьніжкі на апгрэйд
Ministry of Education BY
Дзень добры!
Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Як вы заўважылі, сёньня распачалася акцыя, якая дазваляе праапгрэйдзіць (падняць узровень якасьці) ад Q1 да Q4 для трэніравальных заляў, і ад Q1 да Q7 для вашых фабрыкаў.
Тэрмін дзеяньня акцыі ад 2,065 да заканчэньня 2,067 дня.
Перш за ўсё раім праапгрэйдзіць бясплатную трэніравальную залю. Для гэтага патрэбна зайсьці на адпаведную старонку і націснуць стрэлачку ўверх. Пасьля гэтага стрэлачкі зьявяцца каля кожнай з пабудоваў.
Вам патрэбна націснуць тую, што месьціцца каля верхняй з трэніравальных заляў. Зьявіцца наступнае вакенца:
Націскайце "Upgrade" па чарзе да абранага ўзроўню якасьці (Q2, Q3 альбо Q4). Калі сёньня вы ўжо пасьпелі патрэніравацца, то трэніроўка ў палепшанай залі будзе даступная з заўтрашняга дня.
Цяпер вы зможаце "пампаваць" больш моцы за адну трэніроўку і часьцей атрымліваць мэдалі Супэржаўнера.
Калі вы маеце шмат залатых, то абраць найбольш слушны варыянт апгрэйду трэніравальных заляў можна дзякуючы вось гэтаму калькулятару.
Гульцы да 29-га ўзроўню могуць атрымаць крэдыт на апгрэйд трэніравальнай залі ў памеры да 10 залатых з умовай вяртаньня цягам месяца. Для гэтага патрэбна пакінкуць камэнт да гэтага артыкулу з просьбай аб выдачы крэдыту, а таксама мець паручальніка - гульца, здольнага вярнуць вашую пазыку.
Нагадваю, што ў краіне дзейнічае адмысловая праграма т'ютараў - дасьведчаных гульцоў, здольных кваліфікавана дапамагчы пачаткоўцу тлумачэньнем па незразумелым пытаньні ды, па неабходнасьці, своечасовай выдачай забесьпячэньня. Любы гулец, які пажадае, каб у яго зьявіўся т'ютар, мусіць даслаць запыт кіраўніку праграмы - пану Valentinych.
Калі вы ня маеце паручальніка, то зьвярніцеся да т'ютара.
Не забывайцеся падпісвацца (Subscribe) на нашую газэту ды "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай ды сьвежай інфармацыі!
Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!
Міністар адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі
Chorny Wojna
Comments
v
vvv
V
V
сябры, колькі голд даецца за медаль жаўнера?
5
У меня бесплатная тренька Q4, завод еды Q2, заводы оружия Q1 и Q2. Что лучше дальше качать?
Альбо фабрыку ежы да Q3, альбо трэніравальную залю за 0.19, але таксама да Q3 ці Q4, інакш ня выгадна. Адзін з заводаў зброі прадавай.
А что насчет треньки 1,79?
имхо: У меня по тренькам 4-3-0-4 лвлы и я считаю это оптимальный вариант
Растлумач, чаму. Згодна з калькулятарам выгодна эканамічна 4-4-0-0. Не разумею, чаму другая трэня не ку4? За тыя ж горшы больш сілы.
Чем выше уровень, тем важнее становится соотношение сила/экспа, и прокачиваешь самую жирную качалку, вторую же я не докачал лишь потому, что раньше левела было три. А потом тратить 55 голды на апдейт за +2.5 силы в сутки казалось бредом
2ю достаточно до 3го. Валентиныч правильно пишет. Потом можно третью апнуть до 4го. У меня долгое время было 4-3-4-4
V
V
V
Ў
И мне бы десяточку монет... 😉
10 пожалуйста)
v
ў
13 не дадите в долг? Есть 42, а надо 55 для апа второй треньки.
Ліміт - 10 залатых. Рэшту табе давядзецца прасіць у іншых.
Значит не судьба сейчас треньку апнуть. Лень шариться еБеларуси в поисках голда.
Запытаў бы камандзіраў Гвардыі - можа дапамогуць. Калі надумаеш зьвяртацца да нас, то не забудзь знайсьці паручальніка.
10 голдов
[removed]
Хачу крэдыт!