[Белы Легіён] Паведамленне аб захопе партыі

Day 2,065, 08:46 Published in Belarus Belarus by vadzimir



Паважаныя беларусы!

У сувязі з апошнімі падзеямі партыя Белы Легіён лічыць неабходным зрабіць заяву.

Відавочна, што ворагі Беларусі спаборнічаюць у сваіх спробах знішчыць усё тое, што робіць нашую цудоўную краіну адметнай і незалежнай.

Пасля няўдалай спробы ТО некаторых партый, якія падтрымліваюць незалежны ад іншых краін палітычны курс урада, на мінулых выбарах і выкрыцця гэткіх несумленных дзеянняў нашай партыяй на арэне з'яўляюцца новыя загарэлыя пад паўднёвым сонцам героі.

Але можа так стацца, што героі старыя 🙂







Сёння партыя "Белы Легіён" стала ахвярай захопу ўнутранай ўлады.

Зараз вядзецца расследаванне абставінаў таго, што здарылася.

"Белы Легіён" свядома пайшоў на адкрытую канфрантацыю з ворагамі Беларусі і выдатна ўсведамляў, што робіцца мішэнню для тых, хто марыць зрабіць краіну марыянеткай у чужых руках.

Рада партыі заяўляе, што Белы Легіён з гэтага моманту не мае дачынення да любых дзеянняў самазванцаў і будзе надалей разам са сваімі аднадумцамі змагацца супраць акупантаў розных масцяў.

Смешныя спробы нанясення ўдараў цішком ня спыняюць патрыётаў Радзімы. Яны толькі даказваюць эфектыўнасць іх працы.

З намі Пагоня! З намі Бог! Разам мы пераможам!

Калі ласка, вотайце дадзены артыкул, каб выказаць сваю салідарнасць 🙂




З павагай,
vadzimir