[МЗС] Адкрыццё амбасады ў еЭстоніі

Day 2,019, 02:36 Published in Belarus Belarus by Shepturo
З гонарам паведамляю, што наша прадстаўніцтва ў свеце пашыралася яшчэ на адну краіну. Чарговай краінай, дзе адкрылася амбасада еБеларусі, стала Эстонія. Гэта стала лагічным і паслядоўным крокам знешняй палітыкі, якую праводзіць наша краіна.

Аб тым, што сабой ўяўляе Эстонія сёння, пойдзе размова у гэтым артыкуле.

Эстонія - адносна невялікая краіна. Зараз з насельніцтвам ў 377 жыхароў яна займае 56 месца. Для параўнання, насельніцтва еБеларусі зараз больш у два з паловай разы.

Трэба адзначыць, что грамадзяне Эстоніі маюць сярэднесусветны ўзровень - 28. Упэўнены, што, дзякуючы грамадзянскай актыўнасці і ўзаемадапамозе, насельніцтва еБеларусі таксама дасягне такога ўзроўня.

еЭстонія надзейна абараняе сваю тэрыторыю і існуе зараз у натуральных межах.

Нацыянальнай грашовай адзінкай з'яўляецца Эстонская крона (EEK). Краіна мае бонусы на рыбу, нафту і садавіну.

Ваенныя кампаніі

Эстонія уваходзіць у саюз TWO.

МПП дзейнічае з Сербіяй, Літвой, Гішпаніяй, Польшчай, Славеніяй і Вугоршчынай.
Нягледзячы на меньшую колькасць насельніцтва, агульны ўрон у Эстоніі (1,548,904,419) супастаўны с еБеларуссю (1,273,814,319).

Палітычнае жыццё

На апошніх выбарах Mixliarder атрымаў элегантную перамогу, набраўшы 72,79%. Перавыбранне на другі прэзідэнцкі тэрмін запар відавочна падцвярджае давер насельніцтва і выбар курса на стабільнасць.



Ўсеагульную падтрымку даказваюць і выбары ў кангрэс, дзе прэзідэнцкая Eesti Rahvuslased атрымала перамогу, а разам з партыямі, падтрымаўшымі кандэдатуру Mixliarder (Isamaalised Liberaalid, Uus Eesti, Eesti Rahvussotsialistid) займае 89% кангрэса.
Аб усіх важных падзеях ў жыцці еЭстоніі і мерапрыемствах, звязаных з работай амбасады мы будзем неадкладна паведамляць.
Амбасадар еБеларусі ў еЭстоніі

Shepturo