1730 - [еБелАгляд] - Ці варта набыць плату (chipset)? [BE]

Day 1,730, 04:49 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Артыкул прысвечаны для кожнага, хто збіраецца скарыстацца прапановамі адміністрацыі. Тут вы знойдзеце крыху карыснай інфармацыі для вас, новыя гульцы.



Як вядома, на працягу некалькіх дзён можна будзе набыць спецыяльную плату за 14 золата, якая дазволіць вам вырабіць ракеты з удвая меншай колькасцю рэсурсаў.



Напрыклад, калі ў вас ракетны завод ку1, то з платай вам будзе патрэбна толькі 5 адзінак зброі кожнага тыпу (акрамя ку7).

Але ці варта выкарыстоўваць плату для гэтага?

Паглядзім на табліцу ніжэй.


* 1 зотата прыблізна каштуе 1190 рублёў.

Як можна ўбачыць, выгаду атрымаюць толькі гульцы, ўзровень якіх вышэй за 37. Гульцы ўзроўняў 1-36 змарнуюць толькі золата, пры гэтым кішэні пачаткоўцаў стануць пусцей на 12 голд!

Вынік: прапанова адміністрацыі недыферэнцыраваная, бо перш за ўсё накіраваная на гульцоў з высокім ўзроўнем вопыту ці на тых, хто будзе карыстацца акцыяй на набыццё золата.

Ідзем далей. Зніжкі на павышэнне ўзроўня ракетных заводаў.



Пры такую акцыю ўжо калісьці пісаў спадар simust2 у сваім артыкуле, які я вельмі раю прачытаць пачаткоўцу.



Вельмі важна, каб гулец пабудаваў ракетны завод, а ў эканамічным плане можна дайсці да 3 узроўня якасці, бо далей стварэнне ракет не будзе мець эканамічнай мэтазгоднасці.


* 1 зотата прыблізна каштуе 1190 рублёў.

Вынік: акцыя вельмі спрыяе развіццю пачаткоўца, бо цяпер у яго з'явяцца дадатковыя магчымасці для атрымання медаля Героя Бітвы.



Якія вынікі ў цэлым можна зрабіць?

1) Варта павысіць узровень сваён ракетнай фабрыцы. Гэта вам дапаможа пры бітвах;

2) Не варта набываць плату за 14 золата, бо ваша эканамічнае становішча стане горшым за былое;

3) Магчыма цана на зброю крыху павысіцца, таму можна запасціся ёй на бліжэйшыя 7 дзён.


Eugene Just II