1723 - [еБелАгляд] - Акупнасць фірм і трэніровачных залаў [BE]

Day 1,723, 06:30 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Артыкул прысвечаны для пачаткоўцаў, хто збіраецца пачынаць эканамічную дзейнасць. Тут вы знойдзеце крыху карыснай інфармацыі для вас, новыя гульцы.



Разглядаем вытворчасці і тэрмін акупнасці для розных фірм. Я абраў тыя, якія найбольш карысныя будуць для новых гульцоў. Гэта вам спатрэбіцца для больш хуткай прапампоўкі.

Заўвага: штодзённа на зброевай фірме можна вырабіць 10 адзінак зброі, на ежавай - 160 адзінак.


*профіт - сума грошай, якую вы атрымліваеце штодзённа пры продажы прадукцыі.
**для фірм па вытворчасці ежы ці зброі профіт падлічваўся пры такім становішчы, калі гульцу патрэбна самастойна на рынку набываць зыходныя матэрыялы. Калі выкарыстоўваць замкнуты цыкл па вытворчасці (фабрыка па зыходных матэрыялах + фірма), хуткасць акупнасці павялічыцца.

Як бачна, у дадзеным эканамічным становішчы, калі патрабаванні людзей ў зброевых зыходных матэрыялаў даволі высокая, вельмі будзе спрыяць больш хуткаму развіццю наяўнасць фабрыцы па вытворчасці зброевых зыходных матэрыялаў.



Ідзем далей. Трэніровачныя базы і іх акупнасць. Глядзім табліцу ніжэй.


* акупнасць ку2 фірмы за 0.19 золата разлічана пры наяўнасці ў гульца ку2 бясплатнай трэніровачнай базы. У суме тэрмін акупнасці двух ку2 трэніровачных баз - 282 дні.
** акупнасць ку3 фірмы за 0.19 золата паказана з улікам таго, што гулец набыў ку3 бясплатную трэніровачную базу і былыя ку2 базы поўнасцю акупіліся. У суме тэрмін акупнасці двух ку3 трэніровачных баз - 359 дзён.


Можна зрабіць такі вынік: трэніровачныя базы варта паляпшаць, але спачатку трэба зрабіць гэта з бясплатным залам, а потым ужо пачынаць паляпшаць той, што за 0.19 золата.



Не цурайцеся таго, што тэрміны акупнасці такія вялікія, бо пры падліку былі ўлічаныя толькі медалі за сілу. Варта адзначыць, што для пачаткоўца вельмі важна карыстацца сваім становішчам па дывізіёне, якое дазваляе з невялічкім уплывам падчас бітвы браць медалі Героя Бітвы. Больш інфармацыі пра тое, як патрэбна зарабляць гэтыя медалі вы зможаце найсці вось у гэтым добрым артыкуле.

Яшчэ вельмі важна мець на ўвазе тое, што калі вы будзеце вырабляць столькі ежы, сколькі патрэбна для таго, каб выконваць свае штодзённыя загады, то вы будзеце ў вельмі добрым становішчы. Напрыклад, для таго, каб выконваць 90 удараў, гульцу патрэбна мець не менш за 5 фірм па вытворасці ежы. Тэрмін акупнасці гэтых 5 фірм будзе аднолькавы, калі параўноўваць з наяўнасцю 1 фірмы.

Памятайце: чым хутчэй вы будзеце набіраць сілу, тым хутчэй будзеце баяздольнымі!

Ведайце, што трэніроўка з залам за 1.79 золата робіць вас больш сільнымі, але патрабуе вельмі значных сродкаў. Таму ў асноўным гэтую базу выкарыстоўваюць толькі старыя і вопытныя гульцы.


Eugene Just II