1700 - Шаноўны Plato, я хачу на Каляды…; Спіс паляпшэнняў для eRepublik

Day 1,700, 07:01 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Гэты выпуск будзе складацца з перакладу аднаго, на мой погляд, цікавага і наватарскага артыкула гульца Shoi12.
Ён даволі вялікі, але цікавы, таму пакіну пераклад ніжэй і спадзяюся, што вам спадабаецца.



Аўтарскае слова

„ …Калі мы пабачым v3 еРэспублікі ў будучым, то вось некаторыя змены, якія я б хацеў бачыць…
Папярэджанне: гэты артыкул прысвечаны тым, каму вельмі цікава. Калі Вы не падрыхтаваны для таго, каб прачытаць 11 старонак тэксту - калі ласка, будзьце асцярожны… ”


1. Выпраўленне памылак

Гэта найбольш актуальная і важная справа, якую патрэбна рабіць першай. Нават калі не ўлічваць абнаўленні, v2 мае даволі шмат праблем, сярод якіх - дрэнная сувязь з серверамі ці факт, што некаторыя старонкі рэгіёнаў нават не існуюць.

Вось самы просты прыклад таго, як многа недакладнасці з мапай свету ў параўнанні з тым, што я рабіў месяц назад. Я націскаю кнопку ‘World Map’ каб прагледзець бягучую сітуацыю. Пакуль што ўсё добра. Я шукаю сваю любімую Боснію і Герцагавіну, на гэты раз поўнасцю акупаваную Сербіяй. Яшчэ ўсё добра. З цікавасцю я гляджу Federation of BiH, адну з абласцей краіны. Я рады, бо бачу значок паўстання, але вось дзе з’явілася першая праблема. Не адлюстроўваецца інфармацыя пра тое, што паўстанне ідзе ў гэтай вобласці, не адлюстроўваецца інфармацыя пра таго, хто ваюе; прастора, дзе павінна быць назва, пустая. Замест таго, каб проста націснуць на спасылку і перайсці да месца бою, мне патрэбна пракласці шлях цераз укладку ‘Wars’, націснуць 'All Campaigns', і пашукаць у мностве бітваў, якія мне не патрэбныя. Так?

Зацікаўлены палітычнай актыўнасцю, я яшчэ раз наводжу на інфармацыю, што ўсплыла пра Federation of BiH, і націскаю на флаг краіны. Гэта павінна прывясці мяне дакладна на старонку краіны, але замест гэтага я бачу памылку 404. Ужо прайшоў амаль год з таго моманту, як прыйшла v2, і да гэтага моманту адміністрацыя не пачыніла простую спасылку?! І такая сітуацыя назіраецца не только з 1 ці 2 нацыямі. Гэта ва ЎСІХ краінах. Якога лешага?

Пакінем гэта. Я націскаю на вобласць у трэці раз, і клікаю на імя вобласці (Federation of BiH) з думкай, што мяне перанясуць на гэту вобласць і што ўбачу інфармацыю пра нацпадзеі. Але мне адказана яшчэ раз! Мяне пераносяць да галоўнага меню, толькі так. Шчасце, што большая колькасць абласцей не маюць гэтай праблемы, але сур’ёзна?! Я заўважыў, што асабліва ў Босніі і Герцагавіне чорт ногу зламае ў нацдадзеных. Усё што я павінен зрабіць, так гэта ісці да East Srpska Republic, адзінай вобласці, што мае старонку, і потым ісці цераз яе. Калі б яе акупавалі сербы, што мы можам звячайна назіраць, тады поспехаў табе, брат. Чаму адміністратары не могуць выправіць гэтыя памылкі, а толькі просяць нас набыць золата?

2. Наладкі ў інтэрфейсе карыстальніка (UI) і у загалоўках

Калі вы адзін з хардкорных гульцоў eRepublik (тампліеры, анархісты о/ - заўв. рэд. ), магчыма, што вы ў некаторай ступені пракляты, бо гульня прымушвае выс прыгаць праз бар’еры, у той жа час, даючы вам нікаму непатрэбную інфармацыю. Будучы чалавекам, які піша ў газеце, гутарыць праз IRC, ідзе па розных форумах і вядзе міжнародныя сувязі, гэта сапраўдны ад – клікаць і запамінаць мноства розных спасылак і шляхоў да пэўных абласцей на серверы. Усё стала настолькі дрэнна, што я ў некторых выпадках магу набраць спасылку ўручную хутчэй за тое, каб яе шукаць.

Канечне, існуюць скрыпты, якія крыху падгружаюць загрузку, але калі вы не выкарыстоўваеце Chrome ці не ведаеце, як можна наладзіць скрыпты на Firefox, то ўсё прапала. Ці гэта складана – проста стварыць некалькі абласцей на экране і дадаць укладкі, якія нам патрэбныя?

І для некаторых ту-клікеразў і спецыялістаў ёсць шмат інфармацыі, якая не патрэбна ім. Я б прапанаваў наладкі ў некаторых абласцях інтэрфейса карыстальніка для таго, каб самастойна наладзіць укладкі зыходзячы з нашых патрэб, дадавая закладкі ды выдаляя непатрэбныя секцыі на экране. Кожная гульня, застанаваная на тэксце, павінна рацыяналізаваць розныя экраны, даючы вам тое, што патрэбна і што не. Калі зрабіць гульню даступнай і зразумелай для пачаткоўцаў і інфарматыўнай для ветэранаў, то можна ўтрымаць гульцоў-дзетак.

3. Вялікія альянсы

Некалькі тыдняў таму я задаваў самае простае пытанне: „Гэй, сябры, Кітай з’яўляецца часткай Terra ?” То было пытанне, якоя мог спытаць кожны новы гулец, і праз некалькі хвілін адзін з маіх сяброў адказаў, што Кітай быў часткай EDEN. Але пасля выпраўлення маёй памылкі, я зразумеў штосьці вельмі яўнае. Калі альянсы – самыя важныя структуры ў гульні і кожны гулец павінен адрозніваць сяброў і ворагаў, то чаму гэта так складана наматаць на вус? Асабліва для цяперашняй сітуацыі, дзе Terra ды EDEN супрацоўнічаюць, становіцца ўсё больш ды больш нудна сачыць за ўсім. Таму я прапаноўваю сістэму Вялікіх альянсаў.

Гэта сістэма спросціць расстройства ў існуючай славеснай сістэме альянсаў. У цяперашняй сітуацыі групы з агулнымі МРР (пакты аб узаемнай абароне) можна лічыць альянсам. Але ў саміх альянсах няма сістэмы як след. Зараз я раскажу пра тое, як гэта будзе працаваць.

Нацыя-заснавальніца стварае Вялікі альянс. Краіна запрашае яшчэ некалькі нацый для аб’яднання. Заснавальніца выдвігае ідэю – запрашаць нацыі – пры наяўнасці 2/3 ад агульнай колькасці станоўчых галасоў у кангрэсе, і калі гэтая самая ідэя праходзіць у кангрэсе краіны-госця (2/3 станоўчых галасоў), тады госць далучаецца да Вялікага альянса!

Працэс далучэння застанецца аднолькавым для кожнага госця, але будзе патрэбна ўжо 66% станоўчых галасоў усіх краін-удзельніц. Такім чынам, альянсы не рушацца з-за супярэчнасцей пры працэсе далучэння, таму што любая краіна можа спыніць гэты працэс. Гэта прымусіць альянсы лепш абіраць тыя нацыі, што могуць супрацоўнічаць і факусіраваць увагу на пэўных нацыях. А не рыць смецце, каб знайсці слабае звено, што заканчвае шкодзіць у атрадзе.

Вялікі альянс можа мець сваю ўласную старонку сеціва, дзе будуць адлюстраваны ўсе краіны-удзельніцы і важную інфармацыю, а таксама працэс далучэння іншых нацый.

Гэта нават зробіць мапу свету больш кульнай! Калі Вялікі альянс абраў імя і колер, шляхам націскання на фільтр Вялікага альянса, вы можаце бачыць краіны, якія будуць пафарбаваны ў адзін колер, а таксама імя альянса, што будзе зіхацець на мапе, накладваючы цень на варожыя альянсы!

Але пра платы за ўдзел? Ці трэба яе захаваць? Нацыя можа плаціць суму ў альянс, быццам бы гэта звычайны МРР, можа крыху менш. Гэта зможа паўплываць на іншыя краіны не далучацца да баковых нацый, акрымя тых, што ў вашым Вялікім альянсе. Будзе весціся барацьба не ў маленькіх бітвах, а ў сапраўдных эпіках, таму што, напрыклад, бой Малайзіі з Інданезіяй не такая кульная, як бітва Terra і ўсяго ONE, га?

Пакінуць альянс можна 2 шляхамі. Альбо альнс цалкам галасуе і з 66% “выкідае” краіну, альбо сама краіна пакідае альянс пры наяўнасці ва ўнітраным кангрэсе 66% станоўчых галасоў. Такім чынам, краіны будуць вольнымі ў справах і не змогуць зруйнаваць альянс на доўгі прамежак часу.

Канечне, сістэма МРР можа таксама працягваць існаванне для тых, хто не жадае поўнасцю далучацца да альянсаў і хоча захоўваць дадатковую дапамогу. Сістэма Вялікага альянса дапаможа кіраваць вялікімі групамі, адначасова невялічкія групоўкі будуць працягваць карыстацца МРР. Фактычна, Вялікі альянс будзе патрабаваць удзел не менш за 5 краін-заснавальніц, каб не пашкодзіць сітэме.

4. Афіцыйныя міністэрствы


Мне падабаецца быць на пасадзе міністра замежных спраў, але часта людзі не могуць ведаць гэтага, толькі калі яны ведаюць мяне асабіста. Людзі, хто працуюць у міністэрствах, павінны мець на сваёй старонцы адлюстраванне сваёй пасады, падобна прэзідэнцкай. Факт, што не кожная краіна працуе ў такой сістэме, таму тут можа быць магчымасць для гульцоў з вялікімі пасадамі, напрыклад, MoFA ці MoD (міністра замежных спраў ці міністра абароны), замест простых славесных тытулаў. Прэзідэнтам можна будзе і не карыстацца такой сітэмай, але будзе вельмі патрэбна пры прэзідэнцкіх выбарах, калі патрэбна пазнацыць кабінет міністраў. Многія кандыдаты пішуць кабмін у сваіх перадвыбарных артыкулах, але некаторыя і не, чым робяць складаны пошук таго міністра, з кім трэба паразмаўляць.

Такіх гульцоў (міністраў) патрэбна заахвочваць рознымі дасягненнямі, каб абслугоўваць сістэму.Міністры вельмі шмат робяць у камандзе прэзідэнта, таму гэта вельмі важна ўзнагароджваць міністраў, як гэта робіцца з пасадай прэзідэнта.

Гульцам таксама карысна мець магчымасць адлюстравання сваёй пасады пры напісанні лістоў. У мяне былі прыклады, калі адзін міністр замежных спраў ігнараваў мае лісты з-за таго, што я быў адносна новым гульцом. Але калі б я меў тытул, ён мог б звярнуць на гэта ўвагу. Ёсць шмат варыянтаў паляпшэння палітычнай актыўнасці, адзін з іх – зрабіць пасады міністраў інтэграванымі ў гульню.

5. Палепшаная мапа


Акрамя праблемы багаў на мапе, можна заўважыць наступнае. Я магу здагадвацца, што кожная вобласць намаляваная з прамавугольнка, што складаецца з шырыні і дліны вобласці, і тады імя вобласці ўсплывае пасярэдзіне прамавугольніка. Калі гэта і добра працуе для шматвугольных і круглых абласцей, то вобласці вузкія, з выступам, напрыклад Nord-Norge, руйнуюць такую сістэму. Пры гэтым імя вобласці ўсплывае над іншай. Калі ўсё-ткі гулец і зразумее, што ёсць што, то пачатковец будзе вельмі збянтэжаны, калі ўбачыць такую сітуацыю.

Мапе таксама патрэбны больш фільтраў. Існуючыя робяць добрую работу, але такіх штук, як рэальныя межы ці альянсы, пра якія мы пазналі раней, няма. Фільтр бітваў мог бы таксама быць палепшаны, калі даць кожнай вобласці пэўны колер, і ён будзе накладвацца на колер той краіны, якая нападае на вобласць, хаця гульця і змогуць абраць той ці іншы.

Другое пытанне, хоць і невялікае, гэта адрозненне паміж паўстаннямі (RWs) і кампаніямі. Будзе шыкоўна, калі будзе размежжаванне паміж імі, паколькі яны маюць розны ўзровень важнасці і ўплыў. Штосьці простае, напрыклад "Attacked by: Bolivian Rebels" замест "Attacked by: Bolivia", зробіць падзеі больш зразумелымі ў тых выпадках, калі нацыя спрабуе вызваліццы ад акупантаў.

Некаторыя імёны абласцей даволі неарыгінальныя. 4 галандскіх абласцей называюцца так: Northern Netherlands, Western Netherlands, Eastern Netherlands, і вы здагадаліся, Southern Netherlands. Ці было гэта складана падумаць над добрымі назвамі, а не пустымі словамі, што прадстаўляюць вобласць? Гэта паказвае намаганні адміністрацыі. Але ж нескладана зайсці з тую ж Wikipedia і пашукаць уласнае імя вобласці.

Некаторы баланс абласцей проста здаецца глупствам. Мяне хвалюе тое, што такі маленькі востраў, як Тайвань, мае 4 вобласці, больш за Албанію, Македонію і Славакію! І амерыканскія 50 абласцей, што прадстаўляюць 50 штатаў, нават акуратных, на жаль робяць ЗША вельмі-вельмі перасіленымі з-за вялікай накіданасці рэсурсаў.

Мапа увогуле часамі выглядае не пачышчанай. Цёмны колер, які ўсплывае над вобласцю, калі на яе накіраваць указальнік, часта не супадае з яе межамі. Ёсць шмат абласцей з зернем (хаця ў будучым гэта можа не быць праблемай), і бывае такое, калі вобласці не выглядаюць вельмі добра намаляванымі, не выглядаюць натуральнымі. Калі настане час збалансаванасці абласцей і калі ўсё на мапе будзе чыста, то гэта абрадуе многіх.

6. Разнастайнасць рэсурсаў

Тое, што кожная вобласць мае ўплыў, робіць войны цікавымі. Часткова з-за разнастайнасці і рознатыповасці рэсурсаў. Гульня зрабіла рэсурсы малым дадаткам гульні, але іх не павінна быць 2. Вобласці могуць мець розную колькасць рэсурсаў і больш за адзін рэсурс на рэгіён.

Рэсурсы таксама павінны мець некалькі метадаў выкарыстання. Напрыклад, зараз нафта павышаетолькі вытворчасць зброі. Але ці не было б больш цікава, калі яна крыху б зніжала цану пераезду. Магчымасці неабсяжныя, але цяпер шмат гульцоў нават не цікавіць мапа рэсурсаў. Рэсурсы – гэта добры пачатак, але сістэма патрэбуе нечага больш цікавага і развітага.

7. Рэльеф


Я рабіў асобны артыкул пра наступныя 2 тэмы, і я растлумачу, што казаў. У дадатак да таго, каб зрабіць вобласці больш унікальнымі, гэта дае перавагу абаронцам, што вельмі-вельмі патрэбна. Усе бітвы павінны мець хоць нейкую перавагу з боку абаронцаў. Калі гулец б’ецца за слабую нацыю, у яго павінен быць шанец выжыць. Калі дадаць бонусы да абароны, то гульня будзе збалансаванай, без абсурдных пераваг з боку вялікіх краін; слабыя краіны не будуць сільнымі без меры.

Але ці не зменіць гэта стратэгію на абарончую? Не, таму што файная частка пра рэльеф – гэта не аднолькавы бонус. Вось прапаноўваю некаторыя тыпы рэльефу:
Роўны 0% бонус да абароны;
Лясы 5% да абароны;
Джунглі 20% да абароны;
Узгоркі 15% да абароны;
Горы 25% да абароны.

Гэта будзе ўзмацняць ролю стратэгічных атак. Калі вобласць мае той рэсурс, што табе патрэбны, то магчыма будзе складана захапіць яе. Такім чынам, гэтая змена выклікае магчымасць вядзення выбарачных войнаў. З іншага боку, захоп вобласці з гарыстым рэльефам будзе патрабаваць значных намаганняў. Рэльеф проста створыць яшчэ адзін пункт да стратэгіі, а яна патрэбная для паспяховых войнаў.

8 Надвор’е

Яшчэ адна сітэма – надвор’е. Не кажыце, што надвор’е і вайна не ідуць у ногу, таму што гэта так. Калі рэльеф фактычна ніколі не мяняецца, то надвор’е можа надаць момант непрадказальнасці ў гульні. Калі дадаць надвор’е, то можна атрымаць перавагу таму, хто абараняецца. Атрымаць перавагу пры добрым надвор’і – вось самае галоўнае для тых, хто нападае.

Могуць быць некалькі тыпаў надвор’я, сярод якіх:
Спакойнае 0% бонус да абароны;
Туманнае 5% да абароны;
Дажджлівае 15% да абароны;
Са штормам 25% да абароны.

Розныя ўмовы прымусяць гульцоў абмеркаваць шанцы на пралом праз барыкады, даючы яшчэ адзін пункт да стратэгіі вядзення баёў.

Надвор’е можа таксама быць выкарыстана падчас міжморных атак. Пры магчымых умовах ,якія будуць замінаць магчымасць высадкі дысанта, напрыклад з Нармандыі, гульня стане больш рэалістычнай і глыбокай. Хоць і надвор’е не вельмі патрэбна ў параўнанні з рэльефам, яно магло б перанесці гульнявы працэс на новы ўзровень.

9. Сістэма „Ядраў"

Калі ўзяць сістэму „ядраў" для абласцей з Europa Universalis III, то было б вельмі добра. Для тых, хто не ведае, дайце вам растлумачу. Краіна, якая хоча авалодаць часткай зямле, мае так званае „ядро” да вобласці. Краіны могуць артымліваць ядры шляхам утрымання зямлі на працягу пэўнага часу, а таксама можа губляць „ядры” праз дыпламатыю.

Гэта надасць вялікі сэнс гульні. Пасля перамогі над праціўнікам, нацыя поўнасцю яго акупуе, можна запытацца пра вобласць. Пасля некалькі месяцаў утрымання вобласці вам даецца „ядро”. Такім шляхам, нават калі вы згубіцевобласць, вы зможаце ўзнять там паўстанне, што павысіць вашыя шанцы на атрыманне кантролю яшчэ раз.

І гэта будзе працаваць яшчэ ў наступным выпадку. Калі вы прымусіце праціўніка аддаць вам ядро, то будзе немагчыма абавалодаць тэрыторыяй. З гэтай сістэмай будзе магчыма атрымліваць дывідэнды з зямлі замест простай акупацыі і белага міру. Таксама кожнае паўстанне будзе вельмі важным, бо ад гэтага будзе залежыць кантроль над вобласцю. Калі спалучыць рэльеф і „ядры”, то захоп зямель будзе даволі складанай справай. Будзе больш змен на мапе, яна стане больш дынамічнай, што вельмі добра.

10. Аб’яднанні

Хоць гэта і невялічкая змена, але сама функцыя стварэння аб’яднання краін дасць дадатковы штуршок. Нямеччына з’яўлеяцца таму прыкладам. Паглынуўшы Данію, 2 краіны скамбінавалі свае сілы для супрацьстаяння ворагам. Але і ёсць праблемы, чаму сабз гэткі – рэдкасць.

Як па мне, гульня не можа бачыць саюз. Як вынік, Данія можа аднавіць свае тэрыторыі, не гледзячы на тое, што вялікая колькасць гульцоў вырашылі аб’яднацца. Такім чынам, Нямеччына стала даволі непаўнорнай краінай. Данія можа быць захоплена групоўкамі з Нямеччыны, і тады праз паўстанні Данія зможа атрымаць незалежнасць. А гэта зруйнуе саюз 2 краін.

Другая праблема – тое, што Нямеччына можа сама зруйнаваць сістэму, калі будзе выкарыстоўваць Данію як сцяну, тым самым запаволіць захопнікаў (Польшча будзе самай апошняй). Гэта магчыма пры вызваленні дацкіх зямель, і тады агрэсару нічога не застаецца, як чакаць яшчэ 24 гадзіны, каб аб’явіць натуральным ворагам Данію перад атакай Нямеччыны. Аб’яднанне дзвюх нацый прывядзе да новай тактыкі ў гульні. Вось чаму аб’яднанні павінны быць сістэмай.

Калі ў кангрэсе дзвюх сяброўскіх нацый пройдзе праект (2/3 станоўчых галасоў), краіны афіцыйна ствараюць саюз. Усе „ядры” (глядзі вышэй) пераходзяць у звяз, чые сцяг і колер на мапе вырашаюцца паміж гэтымі краінамі. Абодва кангрэсы працуюць, ім патрэбна прынімаць законы, каб утрымліваць партызанскія рухі для утрымання часткі саюза. Многім нацыям падабаецца ідэя саюзаў, але жыццё пад іншым флагам можа быць нуднай справай. Можа ідэя і будзе падтрымана, і заахвоціць стварэнне новых саюзаў. Мне б хацелася бачыць аранжавую Нямеччыну на мапе, і з гэтай сістэмай такая ідэя магла б здзейсніцца.

11. Серыі ў газетах

Гэта вельмі простая просьба, штосьці, што я сапраўды чакаю паказаць, не зважаючы на тое, будзе гэта папулярным ці не. У цэлым, будучы прагнавітым аўтарам з некалькімі серыямі штотыдзень, мне было б вельмі прыемна групаваць артыкулы ў серыі. Акрамя сартыроўкі артыкулаў па храналогіі, таксама можна ўвесці сартыроўку выпускаў па серыях, замест пошуку 6 іншых артыкулаў, каб знайсці апошні з серыі.

Гэта - самы пачатак. І многія газеты маюць нешта падобнае на серыі ці праграмы, і яны ад гэтага выйграюць. Калі палепшыць газеты, то гульцы змогуць больш дакладна выражаць свій пункт гледжання, што з’яўляецца важным паказчыкам, таму што верце ці не – гэта гульня не толькі ваенная. Яна таксама і дыпламатычная, а як можа адбывацца дыпламатыя без газет? А гэта азначае, што вельмі значным крокам будзе паляпшэнне медынага модуля і дазваленне групаваць артыкулы ў серыі. І гэта дапаможа мне таксама ^.^



Як высветлілася, для поўнага артыкула не хапіла месца, таму працяг чытайце ў наступным выпуску.

Eugene Just II