1695 - [еБелАгляд] - Пажаданне [BE]

Day 1,695, 19:42 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Дзякуй laserleo за ягоную выдатную стужачку пра рэаліі нашага еЖыцця! Дзеля такіх шэдэўдаў і варта заходзіць у гэтую гульню.

А я выходжу з еРэпкі і пакідаю Вам крыху радкоў пра ўсё і пра нішто.



Чаму пішу я гэты верш
Ніхто ніколі не пазнае.
Быць можа, з-за таго, што лепш
еРэпка наша стала?
Быць можа, хочацца сказаць
Шмат слоў, але няёмка?
Быць можа, слова атрымаць
Якое будзе добрым

Жадаю? Не па той прычыне
Пішу я Вам радкі, сябры.
Мне проста хочацца ўсім Вам
Сказаць, гаспадары:
Ніколі не сядзіце ў Рэпцы
Шмат часу - гэта блага.
Але няпроста гэта, верце,
Пакінуць кола жартаў

Ды жартаў добрых і прыемных,
Дзе проста ўсе па ролях
Гуляюць акты на імпрэзах
Дзе кожны ў рэжысёрах.
І так прыемна, што заўсёды
Не ведаеш фіналаў.
І так я рады Вам за тое,
Што Вы ўсё прачыталі...



На тым пакуль што з Вамі развітваюся.

Поспехаў у жыцці і добрага наcтрою!