[Nacyjanalny Front] - вынікі + раздача ежы пачаткоўцам (скончана) [BE]

Day 1,768, 08:02 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!


Вось і скончыўся конкурс сярод нашай беларускай супольнасці. Аб'яўляем пераможцаў. Як па мне, то ўсе ўдзельнікі былі малайчыны. Нацелася б больш канкурсантаў)

Я вырашыў, што не будзе ні трэцяга, ні другога месцаў. Будуць толькі пераможцы. ІМІ СТАНОВЯЦЦА:

1) Andrej Ramaszeuski (работа пра партызанаў)
2) Retroman. ru, за сваю прыпеўку.

Яны атрымалі па 1.5 золата.

Асобны прыз за цягу да беларускай літаратуры атрымаў гулец justacoin (ягоны артыкул). Узнагарода ў 850 рублёў таксама знайшла адрасат.



Партыя "Нацыянальны фронт" праводзіць раздачу ежы для пачаткоўцаў. Умовы для атрвмання дапамогі наступныя:

1) Беларускае грамадзянства;
2) Каментар на беларускай/рускай мове з заяўкай;
3) Жаданне атрымаць 700 балаў здароўя 🙂 ;
4) Узровень не вышэй за 30;

За Беларусь! За Радзіму!





Stepan Hmara ды Hyena Black, дзякуй за ежу!

Удзельнічайце!

З павагай,

Партыя "Нацыянальны Фронт"