[Nacyjanalny Front] - конкурс сярод грамадзян (скончаны) [BE]

Day 1,765, 14:18 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!


Сітуацыя па франтах - 50/50. З аднаго боку, беларусы без праблем ідуць забіраць Вільню, але як мы ведаем, Венгрыя не спіць. Ініцыятары абвяшчэння нашай краіне НВ цяпер вырашаюць (UP😨 ужо вырашылі), што рабіць далей.





Аб'ектыўных прычын абвяшчаць нам NЕ (Natural Enemy) Венгрыя не мае, але вось іхнія сябры па МРР знаходзяцца не ў вельмі добрым становішчы. Прыйшлі дапамагаць ім і помсціць нам? Ужо праходзілі такое. Але тады Беларусь не мела вялікай колькасці актыўных гульцоў.

Становішча цяпер? Для Беларусі ўсё стала значна лепш: больш штодзённага ўрону, больш актыўных байцоў, моцны і зацікаўлены ў абароне нашай краіны 1-шы дывізіён.. Але прапорцыя па моцы пры параўнанні нашых краін амаль не змянілася.

Нам патрэбна павысіць баявы дух! Патрэбна паказаць ворагу, хто мы такія і што мы можам разам з сябрамі!



Аб'яўляецца конкурс на патрыятычную тэму! То можа быць як баявая песня, патрыятыны верш, так і плакат, сцяг альбо комікс на тэму магчымай вайны з Венгрыяй! Прызы будуць добрыя, паверце.

Рэгламент конкурсаў:

1) Гулец, які жадае ўдзельнічаць, дасылае ліст да Eugene Just, у якім павінны быць:
- конкурсная работа;
- сваё стаўленне да вайны з Венгрыяй

2) Праз 2-3 дні я выдам артыкул з усімі заяўленымі работамі. Галасаваць будуць грамадзяне краіны, так што пераможца будзе абраны аб'ектыўна. Катэгорыі конкурсаў наступныя:
-плакат, сцяг
-верш, баявая песня
-комікс


3)Пераможца з кожнай катэгорыі атрымае прыз - 1.5 золата. 2 месца - 1.2 золата, 3 месца - 0.9 золата.



Удзельнічайце!

З павагай,

Партыя "Нацыянальны Фронт"