[Nacyjanalny Front] Партыйны спіс

Day 1,831, 12:34 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!



    24 лістапада 2012 года было праведзена міні-паседжанне ў Радзе нашай партыі. Я стварыў партыйны спіс з кандыдатаў у парламент. Падчас паседжання ён быў узгоднены. Зараз я вам прапаную яго.



     Партыя ў апошнія часы нясе страты - больш за 20 асоб палічылі правільным нас пакінуць. Як кіраўнік НФ скажу, што вы зрабілі правільны крок, бо сапраўды, актыўнасці ў партыі вельмі не хапае.

     Як вы ведаеце, гулец Astrum Invictus жадаў стаць кіраўніком партыі. У яго была вельмі вялікая праграма, што, безумоўна, паўплывала на колькасць асоб, хто за яго голас аддаў. Але пакуль што ў медыйнай прасторы не бачна аніводнай навіны ад нашага кандыдата на пасаду ПП.

     Асабіста я лічу, што дынаміка ў кадравым складзе нашай партыі - важны пункт, але бяздумна аддаваць мандат я не магу - трэба паказаць сябе з найлепшага боку. Astrum Invictus, у цябе ёсць шанцы стаць ПП, толькі будзь актыўным. У цябе добрая праграма. Паспрабуй яе выканаць.



Кіраўнік партыі

Eugene Just II