[Congress] - Income tax and VAT (weapons) - discussion

Day 1,861, 15:17 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага вам часу, сябры і грамадзяне Белаурсі, парламентарыі.

Ад мяне сёння для вас на абмеркаванне - падаткі нашае краіны.


Не магу стварыць асобную тэму на форуме, бо не маю такіх магчымасцей. Таму пішу ў артыкуле.

Парламентарый ведае, што асноўнымі крыніцамі атрымання грошай для краіны з'яўляюцца: а) БеларусБанк і б) падаткі. Разам з тым, калі гульня на рынку валют ідзе больш-менш добра (выплаты на рахункі тых асоб, хто пагадзіўся даслаць грошы на банк для гульні на рынку, сведчаць пра паспяховасць дзейнасці БеларусБанка), то вось з казною не так усё і добра. Паглядзім на дыяграму ніжэй, якая адлюстроўвае колькасць грошай ў казне за мінулы тыдзень.



За тыдзень у нашай казне - плюс 9407,6 рублёў. Гэтай сумы нават не хопіць на падпісанне аднаго МРР. Зразумела, што частка з грошай можа вяртацца ў казну праз банк, але ж на усякі выпадак трэба мець запасны варыянт (напрыклад, калі спыніцца гульня на ММ).

Я прапаноўваю крыху павялічыць падаткі на дататковую вартасць (ПДВ) для зброі ды павялічыць падатак на прыбытак.

Яны могуць стаць такімі:
1) ПДВ на зброю - 10%
2) Падатак на прыбытак - 8%


Прашу правесці галасаванне ніжэй па кожнай з пазіцый. Напрыклад: 1) не 2) так.

Eugene Just II