Нацыянальны Фронт. Ліст прэзідэнта партыі.

Day 1,805, 13:08 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, паважанае спадарства, партыйцы, грамадзяне еБеларусі.


      Пішу гэты ліст для аднаго - як прэзідэнт партыі я не магу проста так бачыць, што робіць урад нашае краіны. Столькі ўсяго новага адбываецца, але ці не ўзнікла ў вас, грамадзяне, пытанне:

"Навошта было выходзіць з альянсу без выказвання таго, што думае народ? Без стаўлення краін альянсаў EDEN/ASGARD да ўсяго гэтага?"

     Я ведаў, што вырашаецца пытанне наконт выхаду з EDEN. Але прэзідэнт і я пагадзіліся, што рэферэндум патрэбны нашае краіне. Гэта было дні 3 таму.

     Такія пытанні трэба было вырашаць не ў заканчэнні кіравання краінай, а адразу напачатку, пасля выбараў. Нельга так хутка змяніць вектар у палітыцы. Але позна піць "Баржомі".

     еБеларусь будуць лічыць (калі шжо не лічаць) краінай, якой нельга верыць. Заключэнне дамоўленасці з Літвою - ўдар у спіну будучаму прэзідэнту нашай краіны.




     Нельга выйсці з альянсу, нават не абвясціўшы яго пра сваё рашэнне. Нельга кінуць народ, палічыўшы яго за скот.

     Спадзяюся, што мяне падтрымаюць супартыйцы.