[МЗС] Міжнародны агляд.

Day 2,063, 11:48 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважаныя грамадзяне!


Пасля невялікага інфармацыйнага зацішша Міністэрства замежных спраў Беларусі прапануе вашай увазе невялікі агляд апошніх падзей у краіне і свеце.




Падзеі ў краіне.

У рамках працягу паступальнай інтэграцыі Беларусі ў альянс TWO і ў выніку паспяховай знешнепалітычнай працы ўсяго ўрада краіны нядаўна былі падпісаны MPP з двума новымі дзяржавамі - Эстоніяй і Венесуэлай.

Акрамя гэтага, былі падоўжаныя аналагічныя пагадненні з Іспаніяй, Польшчай, Сербіяй і Украінай.




Ваенная кампанія Беларусі ў Скандынавіі завяршылася некалькі дзён таму пасля няўдач у падаўленні паўстаньняў на захопленых тэрыторыях Нарвегіі і Фінляндыі.




Доўгае і паспяховае супрацьстаянне нашай краіны праўзыходным сілам праціўніка стала магчымым толькі дзякуючы мужнасці нашых грамадзян і доблесці беларускіх MU!

Пераможнае шэсце нашых узброеных сілаў па Скандынавіі было б немагчымым і без дапамогі нашых саюзнікаў.

Урад Беларусі ад асобы ўсяго народа выказвае падзяку брацкім дзяржавам за дапамогу і падтрымку, аказаную ў ходзе Скандынаўскай кампаніі!

Жыве Польшча!
Жыве Сербія!
Жыве Славенія!
Жыве Україна!
Жыве Эстонія!
Жыве Венесуэла!
Жыве TWO!

Урад Беларусі заканчвае вывучэнне і аналіз мінулай кампаніі.

У бліжэйшы час будзе прынята рашэнне наконт далейшай стратэгіі дзяржавы ў дачыненні да сваіх былых тэрыторый у Скандынавіі.





Навіны TWO.

Siddy Tramero прызначаны новым намеснікам генеральнага сакратара альянсу.

Siddy Tramero, больш вядомы як Siddy, раней займаў пасаду генеральнага сакратара альянсу ONE, а пазней - альянсу CTRL.

Магчымае дачыненне Siddy да развалу гэтых двух неіснуючых цяпер альянсаў зрабіла яго новае прызначэнне вельмі неадназначным і стала прычынай для спрэчак паміж членамі TWO.

Тым часам, TWO працягвае трымаць пад сваім кантролем тэрыторыі ЗША, Македоніі, Балгарыі, Паўднёвай Карэі і Мексікі.

Геапалітычная абстаноўка.

На дадзены момант поўнымі членамі альянсу TWO з'яўляюцца: Сербія, Польшча, Венгрыя, Славенія, Вялікабрытанія, Грэцыя і Іспанія, у той час як ACT (Асацыіраваныя краіны TWO) складаецца з Беларусі, Аўстрыі, Тайланда, Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), Аўстраліі, Новай Зеландыі, Эстоніі, Венесуэлы, Летувы, Латвіі, Славакіі і Чарнагорыі.




TWO і ACT ў дадзены момант маюць добрыя адносіны з Аргенцінай, Уругваем, Калумбіяй, Румыніяй і Украінай. Гэтыя краіны прымаюць актыўны ўдзел у бітвах на баку нашага альянсу.

Як вам вядома, Беларусь таксама з'яўляецца актыўным сябрам яшчэ аднаго наддзяржаўнага аб'яднання – Міжмор’я, у якое таксама ўваходзяць Украіна, Польшча, Летува, Славакія і Латвія.

Тэкст пакта аб стварэнні Міжмор’я.




У цяперашні час краіны Міжмор’я вядуць актыўную працу па наладжванні узаемаадносін і інфармаванні насельніцтва.

У бліжэйшы час дыпламатычны корпус Беларусі таксама пачне працу ў гэтым накірунку.


Міжнародныя навіны.

Працягваецца вайна паміж TWO і СоТ:

- ЗША па-ранейшаму застаецца пад акупацыяй Сербіі, Польшчы і Венгрыі.

- Пасля захопу Бразіліі Аргенціна пацярпела шэраг паражэнняў і, у рэшце рэшт, страціла ўсе свае калоніі ў Бразіліі, Парагваі і Балівіі. У цяперашні час Аргенціна спрабуе пераламаць сітуацыю, атакаваўшы Чылі.

- ЗША паспрабавалі пачаць вызваленне Мексікі, але яны пацярпелі паразу ў першай жа бітве супраць Кітайскай Рэспублікі (Тайваня) і былі вымушаныя скончыць вайну, зноў страціўшы Тэхас ў бітве з Сербіяй.




- Паўднёвая Карэя выйграла RW ў Jeollanam-do, у выніку чаго Кітайская Рэспубліка (Тайвань) страціла свае бонусы, аднак неўзабаве зноў захапіла рэгіён і ў дадзены момант спрабуе здушыць чарговае паўстанне Паўднёвай Карэі.

- Пасля шэрагу паражэнняў у бітвах супраць Расеі, Украіне, нарэшце, удалося адваяваць свае карэнныя тэрыторыі і нават захапіць некалькі расійскіх карэнных рэгіёнаў.

- Уругвай адбіў наступ Бразіліі і ў цяперашні час атакуе яе карэнныя рэгіёны.

- Харватыя, Албанія і Боснія па-ранейшаму хаваюцца ў Індыі, а Расея хаваецца ў Паўднёвай Афрыцы.

- Малдова нанесла авіяўдар па Новай Зеландыі.

Беларусь прымае актыўны ўдзел у ваенных дзеяннях у свеце, аказваючы дапамогу сваім саюзнікам.

Мапа тэрыторый альянсаў на бягучы момант:




Мы працягваем сачыць за сітуацыяй ...



З павагай,
Міністэрства замежных спраў Беларусі


vadzimir - міністр замежных спраў
cCcNUEVEOCHOcCc - намеснік міністра замежных спраў