перадвыбарчы прызыў ПАП + раздача танкаў

Day 1,889, 10:03 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

Добрай раніцы, дарагія сучасныя й будучыя партайненоссэ!

Ня буду вам спрабаваць прамываць вам мазгі нейкай там ідэялёгіяй, але проста распавяду аб унутранай арганізацыі Партыі Аматараў Піва.

ПАП ў eRepublic ад самага пачатку ставаралася й працуе паводле прынцыпаў ПАП з RL. Гэта значыцца - мінімальная ідэялягізацыя, адкрытасьць і калегіяльнасьць ў прыняцьці рашэньняў, адсутнасьць павіннасьцяў, ўсеагульныя пьянкі за кошт партыі. Як гэта выглядае на практыцы?

- Кожны сябра партыі, які хоча прымаць актыўны ўдзел у партыйным жыцьці, рэгіструецца на ўнутрыпартыйным форуму;
Там можа ўдзельнічаць ў дыскусіях па любых пытаньнях, арганізоўваць галасаваньні й удзельнічаць у ніх;
- Вынікі галасаваньня на партыйным форуму разглядаюцца як афіцыйная пазыцыя партыі. Ў той самы час - прынятыя рашэньні не зьяўляюцца абавязковымі для тых сябраў партыі што не галасавалі, альбо галасавалі супраць. Ніякага бальшавіцкага "дэмакратычнага цэнтралізму";
- Прыярытэты у партыйным сьпіс на выбарах залежаць на партыйным стажы, актыўнасьці сябра партыі ў папярэднім месяцы, фінансаваньні выбарчае кампаніі. Г.зн. што першыя мейсцы займаюць актыўныя вэцераны. Мейсцы не прадаюцца. Адзінае выключэньне - прэзыдэнт партыі ня можа быць вышэй за пятую пазыцыю (калі партыя атрымлівае меньш мейсцаў ў сэнату - вінаваты прэзыдэнт);
- Мульты, боты, туркі, калі раптам пралязаюць у партыйны сьпіс - да пабачэньня;
- Партыя штомесячна праводзіць дзьве агульнапартыйныя пьянкі - перадвыбарчую і пасьлявыбарчую. Перадвыбарчая мае бюджэт з прыватных ахвяраваньняў, наліваецца ўсім сябрам партыі. Пасьлявыбарчая залежыць на выніках выбараў й фінансуецца з мэдалёў якія атрымліваюць сэнатары партыі (на гэтых выбарах - 3 голды с кожнага, у будучыні магчыма будзе больш).

правилы перадвыбарчай раздачы

1. V+S+Comment - 10q6 - кожнаму (да ўзроўню 30)
2. V+S+Comment - 20q6 - кожнаму сябру ПАП
3. V+S+Comment - 30q6 - кожнаму новаму сябру ПАП які далучыцца да нас найпазьней 23 сьнежня 2013

Сяброўства ў ПАП будзе кантралявацца 23, 24, 25 й 26 cьнежня 2013. раздача па п.2 і 3 - 26-27 cьнежня.