МЗС Інфармуе

Day 1,785, 05:39 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Добры дзень, шаноўнае панства!

Інфармуем Вас, што да работы МЗС. Першыя дні йдуць у штатным рэжыме. Праца пачалася зь віншаваньняў новаабрананых урадаў і ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў зь імі. Асобная ўвага была нададзеная нашым стратэгічным хаўрусьнікам - Швэцыі, Фінляндыі й Нямеччыне. Мы абмеркавалі пляны нашай далейшай супрацы, пасьля чаго быў створаны канал аператыўнай сувязі.

Таксама быў праведзены першы ў гэтым месяцы саміт EDEN. Збольшага былі разгледзеныя арганізацыйныя пытаньні. Тым ня менш, першым разгледзеным на парадку дня быў Турэцка-Ізраільскі канфлікт. Пачаўся ён на хвалі зьяўленьня новых місыяў з NE і скончыўся выпілаваньнем Ізраілю й ягонай далейшай акупацыяй. Былі выслуханыя абодва бакі канфлікту, пасьля чаго альянсам было прынятае рашэньне, што ў самы блізкі час турэцкі ўрад мусіць уладзіць гэтую сытуацыю й аддасьць жыдам іхнюю тэрыторыю.

Астатнія разгледзеныя пытаньні тычыліся ваеннай супрацы й каардынацыі краінаў альянсу. Сёньня мусіць адбыцца сустрэча групаў МО, дзе наступныя апэрацыі маюсь разгледжвацца больш дэталёва.
Прадстаўнікамі вайсковага камандваньня было сказана, што на дадзены момант увага засяроджаная на Кітаі, Альбаніі, Беларусі й Калюмбіі. Таксама былі паднятыя пытаньні фінансавых унёскаў і бліжэйшых выбараў у склад EDEN HQ.

Калі вярнуцца да нашага міністэрства, то для яго работы былі завабленыя некалькі новых амбасадараў. Дзеецца дзяжурная праца па аднаўленьні mpp. Яшчэ прашу падтрымаць нашае віншаваньне харвацкага народу з Днём Незалежнасьці.

Дзякую за ўвагу,
Міністар Замежных Справаў,
Babenko