[МЗС] Мы разам, нас многа!

Day 2,126, 09:41 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY

Раніцай грукоча посуд, і збіраецца братва,
Цётка Маша варыць кашу, у Гюльнары бастурма,
Цукерман мацу заводзіць, Гогі робіць нам шашлык,
А аленявод Бяльдыеў - страганіну ды балык.

Гэта камунальная, камунальная кватэра,
Гэта камунальная, камунальная краіна.
Дзюна (с)


Вітаем, паважанае спадарства!

Нашыя паважаныя кангрэсмены без стомы працавалі, нажымаючы на кнопкі, і ўсталявалі рэкордную за апошні час колькасць MPP. І гэта, я мушу вас запэўніць, яшчэ не мяжа!
Дык хто ж яны, нашыя бліжэйшыя сябры, і як у іх зараз справы...



Польшча (150 млрд. дэмага штотыдзень, 20 MPP, натуральны вораг - ЗША)



Гэтая блізкая нам па духу краіна, займаючы пракладна 1/6 частку сушы, ужо даўно не звяртае ўвагі на перманентныя RW на сваей тэрыторыі (адначасова з боку Францыі, Нідэрландаў і Германіі).
Зараз яе задача - вайна з ЗША, ужо падараваўшая нам цэлы стос эпік-бітваў. Зараз з перавагай Польшчы ідзе бітва за Wyoming, і калі нашчадкі генерала Мантгомеры не патурбуюцца, у хуткім часе можна будзе назіраць Злучаныя Штаты Польшчы і Паўночнай Амерыкі.





Сербія (178 млрд. дэмага штотыдзень, 22 MPP, натуральны вораг - Італія)



Пакінуўшы пакуль харватаў на водкуп славенцам, сербы мэтанакіравана робяць зачыстку Апенін (Фларэнцыя вось-вось падзе). Албанія на поўдні таксама выглядае неяк недарэчна вялікай, але яна можа яшчэ пачакаць.



Іспанія (72 млрд. дэмага штотыдзень, 14 MPP, натуральны вораг - Мексіка)



Пасля таго як у ЗША стала надзвычай неспакойна, мексіканцы, відаць нагледзіўшыся амерыканскага кіно аля Элізіум, вырашылі эміграваць у Еўропу.
Нажаль іх крыху аднесла плыней і яны трапілі не абы-куды, а на Канарскія выспы. Зараз іх ловяць па ўсяму ўзбярэжжу, і хутка яны будуць дэпартаваныя назад.
У іншых, ужо адносна невялікіх, заморскіх правінцыях Іспаніі пакуль спакойна.



Грэцыя (120 млрд. дэмага штотыдзень, 23 MPP, натуральны вораг - няма)



Сабраўшы разам ўвесь элінійскі свет, грэкі спакойна адпачывалі, і тут якраз напярэдадні выходных (пятніца 13!) Паўночны Кіпр узяў так і аб'вясціў незалежнасць. Здаецца вось дробезь, але ну вельмі непрыемна.



Аргенціна (43 млрд. дэмага штотыдзень, 21 MPP, натуральны вораг - ужо няма)



Бразіліі больш няма на мапе.
Мы кажам Паўдневая Амерыка - маем на ўвазе Аргентына, кажам Аргентына - маем на ўвазе Паўдневая Амерыка!



Кітайская Рэспубліка (Тайвань) (13 млрд. дэмага штотыдзень, 15 MPP, натуральны вораг - няма)



А зараз накіруемся на іншы край света, і ведаеце што...
Пакуль вы тут спіце, гэтыя руплівыя людзі працуюць на нашу агульную карысць. За гэта гонар ім і хвала!



Чэхія (1 млрд. дэмага штотыдзень, 5 MPP, натуральны вораг - няма)



Можна з'ездзіць туды і ў коле сяброў папіць піва, вельмі прыемнае і спакойнае месца.



Літва (15 млрд. дэмага штотыдзень, 15 MPP, натуральны вораг - Швецыя)



На пару з Латвіяй нашыя паўночныя суседзі імкнуцца разварушыць шведскі вулей. Пакуль з пераменным поспехам, але Scania сення ўсе ж пала (90-75)!



Вугоршчына (63 млрд. дэмага штотыдзень, 20 MPP, натуральны вораг - Расія)



Да спраў гэтай краіны нашы грамадзяне заўседы неабыякавыя, так што наўрацці можна распавесці што-небудзь новае.
Разам з тым адзначым, што калі падуць апошнія рускія бастыены ў Архаргельску і на Далекім Усходзе (перспектывы антыамерыканскага RW тут пакуль туманныя), у вугорцаў будзе выбар: ісці далей да амерыканскага кантынента ці прагуляцца па такой блізкай нам Фінляндыі, і ў адрозненні ад нас, ім не трэба чакаць 4 дні, каб абвясціць свае НЕ.

Таксама лічым неабходным інфармаваць вас, што распачаўся Усеўкраінскі рэферэндум наконт украіна-вугорскіх ўзаемаадносін.
Для галасавання грамадзянам еУкраіны прапануецца ажно 2 важныя пытанні:
1) Ці згодныя вы на падпісанне НАПу з еВугоршчынай, які дасць магчымасць аднавіць МPP з краінамі ТWO, а таксама дасць магчымасць еУкраіне атрымаць рэгіёны Данбас, Слабада, Днепр, Запарожжа, Сіверыя, Палессе?
2) Ці згодныя вы з праTWO статусам еУкраіны і ўдзелам у ваенных кампаніях сумесна з TWO?
Ужо меньш чым праз 48 гадзін мы зможам даведацца пра вынікі рэферэндуму і далейшы шлях украінскай дзяржавы.

Што ж, чакаем новых падзей і нашых новых MPP...

З павагай,
Danatelus, Міністр замежных спраў