[Support] Артыкул для пачаткоўцаў + раздача ежы

Day 2,234, 08:01 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Міністр адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі - ZmicerU

Гульцы да 23-га ўзроўня могуць задаць пытанне ментарам (цяпер у Беларусі гэта ZmicerU, PaulFromMinsk, Eugene Just II и justacoin) у спецыяльны ўнутрагульнявы чат, які знаходзіцца ўнізе старонкі.


Дадзены артыкул прызначаны для новых гульцоў. Уважліва прачытай яго. Калі ўзнікнуць пытанні пішы іх сюды ці ментарам!


НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.


• Мова інтэрфейсу
У гульні ёсць беларуская версія. Каб выкарыстоўваць яе, неабходна выйсці з гульні (кнопка Logout/Выход), напісаць адрас прадстаўлены ніжэй, перайсці і залагініцца зноўку.

Мы раім выкарыстоўваць беларускую версію!

• Час
Змена гульнявога дня адбываецца ў 11.00 па Менску. Памятайце гэта, каб правільна планаваць свой расклад дня.

• Аднаўленне энергіі
Можна папаўняць сваю энергію з дапамогай ежы, энергетыкаў і аптэчак.
Ежу вы можаце вырабіць, купіць або атрымаць ад іншых - і з'есці, націснуўшы на кнопку Аднавіць энергію.

Энергетыкі даюцца за атрыманне новых званняў (рангаў) і за выкананне Штодзённага загада. Іх можна накопліваць, кожны энергетык аднаўляе 100 адзінак энергіі. Энергетыкі лепш не выкарыстоўваць проста так, а захоўваць для важных баёў і крытычных сітуацый!

Аптэчкі ж настойліва рэкамендуецца не выкарыстоўваць.

Адначасова можна аднавіць абмежаваную колькасць энергіі: 10 адзінак кожныя 6 хвілін, такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 адзінак. Абмежаванне максімальнай энергіі залежыць ад Вашага ўзроўня: пры старце гульні яно роўнае 100, з атрыманнем 21-га ўзроўня яно ўзрасце да 500.

Памятайце, што з кожным новым узроўнем Ваша энергія цалкам аднаўляецца. Але ўсё ж не занадта спяшаецеся «прапампоўваць» свой акаўнт, можна згубіць шанец атрымаць медалі Героя Бітвы і голд.

• Грошы і Gold
У гульні ёсць два тыпу валюты: звычайныя грошы (рублі) і нутрагульнявая валюта Gold. Звычайныя рублі можна зарабіць на працы ці пры продажы чаго-небудзь. Патраціць іх можна на куплю ежы, зброі, сыравіны і іншага.

Самым каштоўным з'яўляецца Gold. Яго можна зарабіць атрымліваючы медалі, павышаючы ўзровень (за кожны новы ўзровень 1 Голд). Яго можна купіць і за рэальныя грошы тут. Марнаваць голд дарма НЕЛЬГА! Ён спатрэбіцца нам для апгрэйду трэніровачных цэнтраў, будаўніцтва кампаній і іншых важных рэчаў.

• Ваенны модуль
Пасля вывучэння асноў гульні можна перайсці да ўдзелу ў бітвах. Для пачатку прачытайце гэты артыкул - Першыя крокі: асновы ваенных дзеянняў.
У рэжыме бою:

Партызанскі бой (Guerrilla Fight)
Ён дзейнічае пры прамых атаках адной краіны на іншую і паўстаннях.Каб перайсці ў рэжым Партызанскага бою трэба забіць 5 ворагаў у рэжыме простага бою. Пасля гэтага націснуць на зялёную кнопку Join Guerrilla Fight (Далучыцца да Партызанскага бою).

• Сацыяльны модуль
Сацыяльная сфера - адна з самых важных у eRepublik. Без яе вывучэння няма сэнсу гуляць, бо зносіны - аснова гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем дапаможа гэты артыкул - Першыя крокі: сацыяльны модуль.
Асноўныя зносіны беларускай супольнасці eRepublik адбываюцца ў дыялогах Skype. Таму пажадана зарэгістраваць сабе профіль ​​ у Skype і ўсталяваць дадзеную праграму сабе на камп'ютар, калі ты не зрабіў гэтага раней. Паведамі нам свой ​​лагін Skype, каб мы маглі дадаць цябе ў чат для пачаткоўцаў і там адказаць на ўсе твае пытанні.

• Палітычны модуль
Палітычная сфера таксама заўсёды прыцягвала ўвагу пачаткоўцаў. Коратка і даступна пра палітычны модуль вы можаце прачытаць у гэтым артыкуле - Першыя крокі ў палітыцы.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў


• Некалькі парадаў
- пасля працы на фірме работадаўцы не забывайце адпрацаваць на сваіх уласных фірмах, выдадзеных з самага пачатку - гэта забяспечыць вас ежай на пару баёў.
- паляпшайце вашы Трэніравальныя Залы (Training Grounds) з бясплатнай трэніроўкай да ўзроўня Q4 толькі падчас зніжкі на апгрэйд.
- запрашайце ў гульню сяброў - разам больш цікава!
- уступайце ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрымання актуальных загадаў і паскарэння «прапампоўкі» (за выкананне загадаў вам будуць даваць 1 батончык і 1 базуку);
- апгрэйд пабудоў (падвышэнне Q-шнасці) рабіце толькі падчас адмысловых акцый. Гэта дазволіць зэканоміць вельмі неабходны голд. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз у 2 месяца;
- памятайце: на большасць простых пытанняў па гульні ёсць адказы ў еВікіпедыі.

НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.

Відэа-гайд (частка першая)
Відэа-гайд (частка другая)
Відэа-гайд (частка трэцяя)
Відэа-гайд (частка чацвёртая)
Відэа-гайд (частка пятая)
Відэа-гайд (частка шостая)


Націсні на выяву вышэй, каб перайсці да бібліятэкі.

Абавязкова прачытай Первые шаги [RU]

Не забывайце падпісвацца (Subscribe) на нашу газету і "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай і свежай інфармацыі!


Каб атрымаць ежы на 1000 хр у дзень трэба:
1. Мець грамадзянства еБеларусі
2. Мець менш за 3000 сілы
3. Вольнае месца на складзе (250 адзінак)
4. Пакінуць камэнтар да артыкулу
Нельга прадаваць ежу на рынку, калі ты да нас звяртаешся.


P. S.:
Віншуем усіх з Новым годам і Калядамі!


Міністр адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі
ZmicerU