Пошук абмасадараў для Мiнiстэрства Замежных Спраў

Day 1,342, 11:32 Published in Poland Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY



Вітаю, шаноўнае спадарства!

Мяне завуць Aspirantis і я на дадзены момант займаю пасаду амбасадара Беларусі ў Фінляндыі. З дазволу Міністра Замежных Спраў Беларусі, я раблю гэты заклік да грамадзян нашай краіны.

Як разумеюць ужо, напэўна, усе, нашу краіну вельмі дрэнна ведаюць у еСвеце. Таму нам жыццёва неабходна ўсталёўваць кантакты з іншымі краінамі, дзе трэба, спачатку, рэпрэзэнтаваць нашую дзяржаву.



У сувязі з гэтым, я заклiкаю ўсіх, каму дазваляе час і хто мае здольнасці да такой працы, звяртацца ў нашае Міністэрства да Палтаўца Аляксея, які выконвае абавязкі Міністра Замежных Спраў.

Для ахвотнікаў, што жадаюць стаць амбасадарамі, ёсць пэўныя патрабаванні:
1. валоданне ангельскай мовай
2. абавязковыя справаздачы аб жыццi краiны, дзе працуеце

Не палохайцеся гэтага. Для кожнага з Вас мы знойдзем час, каб дапамагчы ў складаным выпадку. Нагадаю, што ваша праца будзе аплочвацца ў залежнасцi ад таго, выканаеце Вы мэты, што зацверджаны Мiнiстэрствам, цi не.

Спадзяюся на ваш удзел у працы на карысць Беларусi!

З павагай,
Амбасадар Беларусі ў Фінляндыі, Aspirantis