[eBelarus Support] Абнаўленьне дывізыёнаў

Day 2,281, 00:39 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY

Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!

Пачынаючы ад заўтра (дзень 2,282), зьмяняюцца патрабаваньні да ўзроўня гульца для пераходу ў наступны дывізыён.


Зьвярніце ўвагу на тое, што:

- цяпер вы можаце бачыць ваш дывізыён на старонцы свайго профілю;
- зараз вы будзеце атрымліваць папярэджаньне, калі будзе набліжацца пераход да наступнага дывізыёну;
- на ракетны завод гэтыя зьмены не паўплываюць: адкрыцьцё магчымасьцяў застанецца на тых жа ўзроўнях, як і раней (Q1: узровень 1, Q2: узровень 25, Q3: узровень 30, Q4-Q5: узровень 37).

eRepublik будзе закрыты на тэхнічныя працы прыкладна на 10 хвілінаў у Дзень 2,282 а 0:00 па часе eRepublik. Бітвы, што будуць адбывацца ў гэты час, спыняцца, пакуль не завершацца тэхнічныя працы. Калі ваш дывізыён зьменіцца адначасова са зьменай дня, а вы нанесьлі ўрон ў баі, то ўрон будзе заставацца ў старым дывізыёне і ня будзе перанесены ў ваш новы дывізыён.

Атрымаць адказ на любыя пытаньні можна на Форуме.


Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!

Міністар адукацыі Doctor Antirus