[4Lines] Нумар чатырнаццаты.
![Belarus](http://www.erepublik.net/images/flags_png/S/Belarus.png)
belriot
![](http://facemimicry.ru/files/2011/07/izvineniya.jpg)
Прабачце, калі ласка!
"А дзе ж ты быў, паэт бязглузды?!" -
я чую ваш папрок нямы.
Не, не прадаўся я спакусам -
на працу ад'яжджаў, сябры!
І каб вы вельмі не злавалісь,
я вам скажу, што за кіно
ў белым сьвеце адбывалась,
пакуль мяне тут не было." © belriot
* * *
![](http://dic.academic.ru/pictures/wiki/files/80/Prise_de_la_Bastille.jpg)
14 ліпеня
"Французы біліся за волю
нібы саджалі лілею
свабоды для усіх! Павольна,
але ж узялі Бастылію!" © belriot
* * *
![](http://mensfame.com/wp-content/uploads/2011/06/human-robot-relationships-3.jpg)
20 ліпеня.
"Хай Крамнік ты ці Вася Пупкін,
але ж цікавая гульня
слана з'ядаць каня фігуркай -
завецца шахматы яна." © belriot
* * *
![](http://www.randrs.ru/photo/0-0/14992_b-cbpi-gnni..jpg)
26 ліпеня.
"Яны з кампутарам нарэшце
зрастуцца пятай кропкаю!
Але іх дзень настаў - хоць рэжце! -
і не адменіш кнопкаю." © belriot
* * *
![](http://www.vorota.by/blog/wp-content/uploads/2013/01/7106336_2a13a115.jpg)
30 ліпеня.
"Насамрэч гэта так складана,
хоць і здаецца проста...
Шукаць сяброў ніколі ня рана,
нават ў Дзень Сяброўства!" © belriot
* * *
![](http://gazeta.a42.ru/images/cache/23826_jpg_bf3218843421761ddc245bd93b960268.jpg)
2 жніўня.
"У фантанах мыюцца яны,
усе п'яныя, у цяльняшках.
Хвала і гонар ім, сябры!
*На фота будуць няшкі*!
🙂" © belriot
* * *
![](http://yaicom.ru/o/2009/03/prikolnye-plakaty_33906_s__4.jpg)
11 жніўня.
"Ня ведаю, як з дрэвам там,
ці будзе гадаваць сынка,
але хто хату збудаваў -
віншую зь Днём будаўніка!" © belriot
* * *
![](http://www.musikkbloggen.no/wp-content/uploads/2011/01/Elvis5-650x487.jpg)
16 жніўня.
"Кароль рок'н'рола, актор ды музыка
й цяпер папулярны ў кожным сяле.
Зь днём памяці Прэслі, хлапчук ды дзяўчынка!
Спрадвечны сьпявак, памятАем цябе!.." © belriot
* * *
![](http://www.mongolnews.mn/uploads/assets/image/1005/05_03/hatig.jpg)
Чакайце наступнага нумару!
"Такім вось быў час,
калі я працаваў.
Вось вершы для вас,
каб ніхто не стагнаў,
які я вар'ят,
што забыўся на вас.
Радочкаў яшчэ?
Наступны ўжо раз!
😉" © belriot
Comments
Pole
прыемна зноў бачыць у прэсе!
Вялікі дзякуй!
з вяртаннем! 😁
Дзякуй!
v
О божа , мне ўжо пачынае падабацца гэты адстой. Добра што вярнуўся !
Дзякуй! А я ўжо сумаваць безь цябе пачынаў 😉
Усе ўжо турбавацца пачалі)
V
Ў