[Diariusz] Пад знакам сьв.Z
Schrodingers Nun
Шалом у ваш дом, панове ды паненкі!
Неяк так надарылася, што літаркі беларускага альфабэту пачынаюць у мяне складвацца ў нейкі акрэсьлены тэкст менавіта ў сьвяточныя дні. Сьвяточныя для сталага пасьлядоўніка дзэн-бульбізму і ярага бульбабандэраўца, я бы дадаў. Што за сьвята? Аяяй, сорамна ня ведаць, гаспада-карэнныя жыцелі севера-западных абласьцёў! Ну нічога, Zянон прыйдзе - парадак навядзе. Так, сёньня той дзень, калі блакіт браслаўскіх вазёраў адбівае на сваёй роўнядзі не павольна-маркотныя аблокі, а зьзяючую нязгасным полымем літару Z, як і на кожны дзень народзінаў сьвятога Zянона. Недабітыя змагары ўздымуць шкляначкі з крывёю расейскіх немаўлятак, а асабліва адмарожаныя нават запішуць відэазварот у перапынках паміх карнымі апэрацыямі супраць данбаскіх цяжарных папоў-вэтэранаў.
У нашым жа казачным каралеўстве тым часам рыхтуюцца да заўтрашніх выбараў у кангрэс. Пан дзяхтатар не паленаваўся і ажно два разы адпісаў усім старшыням у прыват пра іхны гасударсьцьвенны абавязак сфармаваць выбарчы сьпіс такім чынам, каб шпроты і нядобрыя гульцы засталіся па-за бортам нашага карабля стабільнасьці. Калі нехта ж з гэтых пэрсанажаў пралезе, то вінаватых прывяжам да ганебнага слупа і будзем катаваць песьнямі Саладухі з альбому "Зэ бэст".
Для нас па-ранейшаму важна мець у кангрэсе, які пад дыктатурай паўнавартасна, нажаль, не працуе, жывых гульцоў з тае прычыны, што выбар незатошаных слабых краінаў у е-сьвеце не такі ўжо вялікі. І я бачу, што ўрагі Ацечэства ўсё бліжэй падкрадаюцца да нашых межаў і якія думкі яны маюць у сваіх варожых галовах можа ўявіць толькі таварыш Кісялёў. Магчыма нават звыклым навальваньнем у сапагі гэтым разам не абыйдзецца. Карацей кажучы, пад дыктатурай назапашваецца бонус дэтэрмінацыі для дэмакратычнай рэвалюцыі. Неўзабаве ў нас ён стане двухкратным. Гэта значыць, што непрызнаныя ў сваіх краінах геніі, якія маюць у сябрах 50 моцных байцоў і каля 500,000 нац.валюты, даволі хутка могуць усталяваць у нас сваю дыктатуру. Скажу болей, калі гэтага не адбудзецца цягам бліжэйшага паўгоду, то я буду моцна зьдзіўлены.
Толькі Ён!
Што рабіць? Няўжо сьв.Zянон не прыедзе на танку і не абароніць нас ад такой навалы? Верагодна, не абароніць, хаця, безумоўна, спадзявацца ніхто не забараняе. Канкрэтна зараз беларускі ўрад прадпрымае спробы назапасіць 200,000 адзінак нац.валюты на ўсталяваньне новай праваслаўнай дзяхтатуры. Аптымальна для нас было б заплянаваць абодва этапы: страта 200,000 сс і скідваньне бонусу дэтэрмінацыі праз дэмакратычную рэвалюцыю, яшчэ 200,000 сс і ўсталяваньне новай дыктатуры. Але такія даходы беларуская скарбніца можа бачыць толькі ў спайсавых мроях. Нажаль, мы ня можам проста скінуць старую дыктатуру і пакінуць дэмакратыю, то бок вярнуцца ў ранейшы стан. Сьвежы прыклад краіны, якая паспрабавала так зрабіць - Вялікабрытанія. Для ніх гэта скончылася замежным ТО і раскраданьнем дзяржаўнай скрабніцы, стратай пакету MPP, бонусаў і карэнных рэгіёнаў. То бок ад ТО пакутуюць шмат буйнейшыя за нашую краіну.
Такім чынам, для нас застаюцца два варыянты: ўзяцца за рукі і дружна сьпяваць малітву за Беларусь ня горш за Мулявіна, а таксама такі назапасіць 200,000 сс і ў выпадку пасьпяховага правядзеньня першага этапу замежнага ТО, то бок дэмакратычнай рэвалюцыі, згуляць у рулетку з тошнікамі і паспрабаваць першымі націснуць кнопку старту дыктатарскага перавароту. Прынамсі я бачу гэтую сытуацыю неяк так. Ну а пакуль узгадайма добрым словам сьв.Zянона ды іншых абаронцаў Айчыны, магчыма зь іхным заступніцтвам усе няўзгоды магічным чынам абыйдуць бокам нашую старонку.
Comments
Толькі Z!
Z!
Ў. Катаванне Саладухай - жорстка!
Да! Это противоречит Женевской конвенции о пленных и просто тормознутых!
Прошлае не вароціцца,
І не памогет слезааа...
https://www.youtube.com/watch?v=dBoJFOCNpxU
Ў!
ў
Дать приказы всем МЮ принимать только по приглосам бойцов.
Ну и понятно, во всех МЮ очень необходимо наличие командера - добрага гульца.
А вообще, чего бояться дзен-бульбистам? Румыния гарантирует сохранность бюджета по сей день. При таком раскладе даже 25% налог не очень привлечет шпрот, болгар или албанцев.
МЮ новы завесьці, справа 5 хвілін
[removed]
Згодны, але за 5 хвілін не назбіраеш 40 голды.
Дзякуй за парады, канешне, але пазычаныя ў дзяржавы грошы калі будзеш вяртаць?
Калі назбіраю, вядома ж.
Вярні хоць частку. Амаль 5 месяцаў прайшло.
Ў
Ў! Толькі Z!
Танк не наш. Гэта фальшыука зробленая у Польшчы. И, ксдарэчы, хто такой Zянон, кали памёр и кали быу кананананизаваны? )
Кананізаваны пры жыцці. Ён жывым узнёсся некуды ў нябачныя вышыні. Сьвяты чалавек, што тут скажаш
усё это гасударсцтвенна очэнь((((
I didn't understand even a single word :Đ but anyway Voted bro 😉
Thanks. It's just a couple of words about our current survival strategy in the e-world.
So, you'll be the next dictator in eBelarus.
Lintas@ whay do u say this?
... because I am a seer, my friend.
Ў
Z
Z! Ён яшчэ вернецца! (С)
Ў!
Ў! Сьвяты Zянон!
P.S.:Я б пад словамі пра Мулявіна такі запхнуў бы спасылку на арыгінал. Лішні раз паслухаць нікому не пашкодзіць...
Zроблена.
А па-мойму, Малітву Купалы не спяваць трэба а прамаўляць пра сябе. Любое апяванне яго Малітвы - жарт над яго талентам.
V
Dawajcie towarzysze! Może kiedyś uda się nam poprowadzić wspólne kampanie !