[Diariusz] Вялікая раздача да рэфэрэндуму
Schrodingers Nun
Дабрыдзень у вашую хату, браты-беларусы! Пакручастыя шляхі лёсу доўгі час вымушалі родную нам краіну бадзяцца беспрытульным батраком па сьвеце ў пошуках годных хаўрусьнікаў ды лепшае долі. Часам нам шанцавала, часам шанцавала камусьці іншаму, а апошнім часам пані Фартуна, мусіць, увогуле забылася на нашае сьціплае існаваньне. У гэтую скрушлівую хвіліну здаровы клёк падказаў Бацькаўшчыне зірнуць у даўна забыты бок - у бок найбліжэйшых суседзяў.
Дык вось панове, перад намі ізноў паўстаў пан Выбар. І гэтым разам ягоная прапанова даволі простая: ці хочам мы быць ветлівымі суседзямі і бачыць сумежныя нам краіны гасьціннымі да кожнага брата-беларуса? І гэта час прамовіць выразнае "Так!", васпаньства.
На панядзелак, 19-га студзеня, урад прызначае ўсенародны рэфэрэндум. Адзінае пытаньне - ці хочам мы, каб краіна стала ўдзельнікам альянсу Root. Што гэта за зьвер такі дзівосны? Гэта альянс, сябрамі якога зьяўляюцца любая нам Летува, заўжды гатовая прыйсьці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, неабыякавая нам Грузыя, баявая Эстонія, а таксама сяброўскія ім Швэйцарыя, Паўднёвая Карэя і Славаччына. Фактычна ў полі Root гуляе братняя Ўкраіна, што было пацьверджана падчас апошняй вайны альянсу супраць Расеі.
Якія магчымасьці дае нам гэты альянс? Перш за ўсё, мы будзем выбудоўваць стасункі па лініі Ўкраіна-Летува-Беларусь-Грузыя. Сталыя гульцы добра памятаюць як доўга мы не маглі мець MPP з Украінай - цяпер гэта ня толькі магчыма, але й абавязкова да выкананьня. Па сутнасьці, мы станем часткай тае супольнасьці, якой прагнем у рэальным жыцьці, дужа далёкім ад ідэалаў. Каму цікава, можаце прачытаць сьвежае інтэрв'ю генэральнага сакратара Root і па сумяшчальніцтве міністра замежных справаў Летувы LucasFTM.
А цяпер да справы! Як і было абяцана, ладзіцца вялікая раздача: кожны, хто адпіша ў камэнтах улюблёнае "Hail Root!" ці да таго падобнае, атрымае ў плечы 10 q7 танкаў, а таксама 100 адзінак q5 ежы. Атрымлівайце асалоду і набірайцеся тлушчу перад галасаваньнем. Цярпеньне і Рут усё ператрут
🙂
Comments
Hail Root!
Hail Root!
Ў!
Hail Root!
Hail Root!
Так!
Hail Root!
Hail Root!
Ў! Рут!
Предсказуемо и давно ожидаемо.
предсказуемо, как не возвращенные 50 голд
Пфф. Я уже писал почему не буду возвращать.
Ў! Форца Рут!
Hail Root!
+1
Hail Root!
Дзякуй
Hail Root!
udachi \o
Хто там зігуе левай? Правай, правай o/ o/
Hail Root!
Hail root!
root!
Дурнавата вядома, але што зробіш ...
Hail Root!
Hail Root!
"Hail Root!"
Хэіл Рут
А за Бярэсце ніхто ваяваць сёння не жадае?
А хто ты страшыдла нябачанае?
Дрэнна глядзіш
Інфармацыя да роздуму, паўстаньне паднялі самі вугорцы, бо ім трэба патрыётаў набіваць і рэгіён аддаваць яны не зьбіраюцца.
Але ж нашыя не вельмі і імкнуцца да вызвалення. З другога боку, магчыма, усе разумеюць безсэнсоўнасць спроб. Аднак іх усё роўна патреэбна рабіць.
Тему подняли не зря. Кто-нибудь спрашивал с венгров аренду за декабрь-январь?
Hail Root!
Ў! Root!
Жыве Root!
У!
Hail Root!
Хайль Рут!
Жыве Рут!
BelaRoot Uber Alles!
Alba Ruthenia!
*ROOTenia
Hail Root!
[removed]
Прывiтанне, Root
LETO #2
Потым гэтак жа будзем выходзіць
в лето входили без референдума. выходили тоже xD
Hail Root!
Hail Root!
Hail Root!
Hail Root