Пасля выбараў.

Day 2,208, 14:57 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov
Прывiтанне, сябры!

Заўчора ў eRepublik прахадзiлi выбары ў прэзiдэнты краiн. За права кiраваць нашай е-краiнай акрамя мяне змагалiся яшчэ Valdemar Butor i Sir Sixpence.

Па вынiках палiку галасоў высвятлiлася, што я i Valdemar Butor набралi аднолькавую колькасць галасоў i займаем першае месца. Але згодна з механiкай гульнi ў такiм выпадку перамагае гулец, якi мае больш гульнявога досведу. Таму вiншую Valdemarа Butorа з перамогай на выбарах.


Далей хочацца выказаць падзяку партыi, якая мяне вылучыла, тром партыям, што афiцыйна падтрымалi мяне (Agrarian Party, communist party of belarus i Banana Party) i партыi Анархiстаў.

Таксама вялiкi дзякуй тым гульцам, якiя адразу выклiкалiся дапамагчы мне ў падрыхтоўкi выбараў.

I канешне ж шчыры дзякуй, людзям, што падтрымалi маю кандыдатуру пад час самiх выбараў i прагаласавалi за мяне.

Магчыма, некаторыя надзеi я не спраўдзiў, за што прашу прабачэння, але ў наступны раз мы паспрабуем падрыхтавацца больш грунтоўна наконт галоўных пытанняў па е-Беларусi i тады ўсё атрымаецца.


На гэтым пакуль усё.
Жадаю новаму прэзiдэнту е-Беларусi без дрэнных здарэнняў апрацаваць свой тэрмiн.
Да сустрэчы ў наступных выпусках часопica. 🙂