[МЗС] Палітыка заключэння MPP

Day 1,835, 07:32 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Палітыка заключэння MPP

Вітаю грамадзян Беларусі.
На сённяшні дзень Беларусь па сутнасці знаходзіцца ў статусе нейтральнай дзяржавы. На маю думку, такое становішча адказвае цяперашнім інтэрэсам краіны. У нас ёсць тэрыторыі, бонусы вытворчасці, магчымасць папаўняць казну. Гэтак жа няма якой-небудзь сур'ёзнай пагрозы нападу з боку іншых краін. Усё гэта складае спрыяльныя ўмовы для аднаўлення сіл пасля цяжкіх войнаў, якія знясілілі краіну. Па гэтай і іншай прычыне мы зараз не маем патрэбу ў вялікай колькасці mpp. Іншай прычынай з'яўляецца эканамічны бок пытання. Яшчэ ў пачатку месяца я атрымаў інфармацыю, што ў гэтым месяцы зыходзячы з магчымасцяў казны, мы можам разлічваць на падпісанне 7-8 mpp. Гэта азначала, што існуючы пакет mpp варта перагледзець, і скараціць да самых неабходных.

На што ж быў выстаўлены прыярытэт.
Вы, магчыма, звярнулі ўвагу, што ў пачатку/сярэдзіне месяца ваенная актыўнасць у свеце рэзка спала. Многія краіны адмовіліся ад актыўных баявых дзеянняў. Адкрываючы спіс бітваў можна было ўбачыць 10-15 бітваў на ўвесь еСвет, з якіх прамых было ўсяго 2-3. Удзел у ваенных канфліктах прымалі Аргенціна, і крыху пазней Грэцыя. Менавіта з гэтымі двума краінамі mpp былі абноўлены ў першую чаргу. Такім чынам мы забяспечылі грамадзян Беларусі магчымасцю рэгулярна ваяваць не выязджаючы за межы краіны, а таксама выстаўляць загады беларускім MU.
Прыняцце рашэнняў па астатняй частцы mpp было адкладзена да з'яўлення ў краіне кангрэса, каб выключыць спекуляцыі на тэму аднаасобнасьці заключэння mpp нейкім украінскім ТО. У бліжэйшы час на абмеркаванне кангрэсу будуць прадстаўлены варыянты яшчэ некалькіх mpp.

Некаторыя выключэнні складаюць ужо абноўленыя mpp з ЗША і Турцыяй. Справа ў тым, што дыпламатычная палітыка гэтых краін заключаецца ў планамерным абнаўленні і падтрыманні існуючых сувязей, асабліва, што тычыцца ЗША, так як цяпер прасцей і выгадней, маючы спрыяльную гісторыю супрацоўніцтва, захаваць дыпламатычныя адносіны з уплывовымі краінамі, чым у будучыні пры неабходнасці іх аднаўляць.


Дзякую за ўвагу,
Міністр Замежных Спраў,
Babenko