Зварот Міністра Iміграцыі
Mitreiko
Achtung!!!
Дадзены зварот накінарваны найперш да тых грамадзян еБеларусі, каторыя знаходзяцца ў дадзены момант гісторыі ў Кангрэссе і Урадзе.
За апошні тыдзень на мяжы еБеларусі ў пункце выдачы грамадзянстваў склалася неадназначная сітуацыя. Мы назіраем наплыу ігракоў з еСлавеніі. Прешым, хто атрымау беларускае грамадзянства пры рэкамендацыі прэзідэнта еСлавеніі, быу FraneSLO. Затым пры рэкамендацыі члену Ураду еХарватыі, грамадзянства атрымаў Neprofesionalac. Як мы бачым за гэты час яны далучыліся да нашых МЮ і партыі, засябрыліся з некаторымі нашымі грамадзянамі.
Але FraneSLO вырашыу таксама запрасіць у еБеларусь сваіх сяброў. На дадзены момант на мяжы чакаюць адказу наступныя ігракі: Autsaidr, zinedan, BoratP і frankie skenki. За апошняга сёння атрымана рэкамендацыя ад прэзідэнта еВелікабрытаніі, хатя сам кандыдат на грамадзянства таксама еславенец.
Таксама сёння адзін з кангрэсменаў атрымаў паведамленне ад FraneSLO: « hi some of my friends from eSlovenia want to come here in Belarus. Could you talk to somebodey and approve them? thay can join us, I can get as 6 new members and 4 GoW? or even some english and turkish friends. I have a lot of connections even in ePhilipines, eSerbia, eNew Zeland, eTurkey and eUK.
Please approve my slovenian friends! »
Такім чынам нам прапануюць дыслацыраваць атрад мінімум з 12 байцоў, каторыя мамай клянуцца, што будуць дапамагаць белке. Улічваючы колькасць актыунага насельніцтва еБеларусі гэта відавочна прывядзе да некантралюемых працэсаў у палітычным жыцці краіны. Вялікую занепакоенасць выклікае тое, што першыя два іграка, каторыя атрымалі беларускае грамадзянства, далучыліся да адной і той жа партыі – Sons of Anarchy BY і выставіліся ў якасці кандыдатаў на выбары у ПП. Колькасць членаў партыі на дадзены момант складае 35 чалавек. Калі да іх далучыцца яшчэ 12, то цалкам магчыма ТО дадзенай партыі з далейшым выхадам у Кангрэс.
У сявязі з гэтым служба іміграцыі пры непасрэднай падтрымцы Прэзідэнта краіны і Кангрэсу уводзіць часовую забарону на выдачу беларускіх пашпартоў любым ігракам да завяршэння партыйных выбараў. Нам невядомыя да канца матывы новых ігракоў, а таксама іхніх сяброў. Нам невядома сітуацыя унутры партыі Sons of Anarchy BY, што яны самі думаюць аб сваіх новых аднапартыйцах, дзейнічаюць сумесна з імі ці канкурыруюць. Але нашая галоўная мэта на дадзены момант - палітычная бяспека еБеларусі. Таму такія меры мы лічым неабходнымі і патрэбнымі менавіта зараз.
Пасля завяршэння партыйных выбараў мы аднавім дзейнасць па выдачы беларускага грамадзянства і правядзем дадатковае расследванне прычын візіту еславенцаў у еБеларусь.
Але зараз мы бачым, што еБеларусі неабходна ўдасканаленне самога механізму выдачы грамадзянства. Для гэта на форуме ініцыіруецца агульнае галасаванне. На абмеркаванне выносіцца наступнае пытанне: «Па якому прынцыпу еБеларусі неабходна выдаваць грамадзянства для замежных грамадзян?». Варыянты для адказаў:
1 - выдаваць пашпарты згодна існуючаму зараз парадку пры папярэднім абмеркаванні і абавязковай наяўнасці рэкамендацый за кандыдата з боку членаў Ураду ягонай краіны;
2 - вузка абмежаваць кандыдатаў на атрыманне грамадзянства ігракамі з еБеларусі, еРасіі і еУкраіны, абмеркаванне праводзіць у ранейшым парадку;
3 - забараніць выдачу грамадзянства на пэўны тэрмін.
Да ўдзелу ў абмеркаванні запрашаюцца ў першую чаргу члены Кангрэсу і Ураду еБеларусі. Усе іншыя, хто неабыякавы да дадзенага пытання, калі ласка выказвайцеся і тут і на форуме.
P.S. Лепш перабздзець, чым недабздзець )
Comments
Мне кажется, что вопрос ТО партии мы уже нашли, как решать - дружным входом-выходом накануне выборов.
Что касается выборов в конгресс, то здесь еще понятнее - ПП отвечает за список, так пусть и отвечает. Если ПП - ТОшник, все правоверные беларусы выходят из партии и не пускают ее в ТОП-5, а в остальных партиях ПП не ставят засланцев в первые номера конгресс-списков.
Ну, и обоснования прошения именно нашего гражданства пусть пишут подробно презу, а он пусть это публикует, чтобы навсегда сохранить в памяти народной их заявы и последующие телодвижения.
Как-то так.
V
Так-то все мёдом мажут, а что за душой - хз.
падтрымліваю, трэба часова зачыніць выдачу пашпартоў ўсім гульцам акрамя РЛ беларусаў, украінцаў і рускіх
Ў. Калі я атрымоўваў епольскае грамадзянства мне нагадалі 100500 разоў, каб не ўдзельнічаў у палітычным жыцці еПольшчы. І трэба былі рэкамендацыі ад епольскіх выбітных асоб.
http://tinyurl.com/polishcsrules http://tinyurl.com/polishform
Full set у нас няма. Калі хочуць наладжваць адносіны паміж нашымі краінамі, гэта можна рабіць без палітычнай гульні і калі б, напрыклад, туркі не пачалі гуляць у палітыку я думаў бы, што яны нядрэнныя хлопцы, а еТурцыя неблагая краіна. Можа канешне здарыцца, што гульцы з еСлавеніі вельмі любяць нашу еБеларусь. Любоў не павінна быць аднабаковай, мы павінны заявіць, што так сам іх вельмі любім і прапануем унесці 50-100 голд на рахунак дзяржавы. Голд вернем, калі на працягу 6 месяцаў не будуць удзельнічаць у палітычным жыцці нашай краіны.
v
Список конгрессололошей редактирует ПП, не ?
В тех же сынах Анархии и своим-то места не хватает, не то что словенцам и прочим !
Зараз ідзе размова аб выбарах прэзідэнта партыі. А вось калі ім стане "добразычлівец" з іншай краіны, то ён і будзе фарміраваць спісы кандыдатаў у Кангрэс на свой густ.
намякаеш на Аляксея?
хм
ПП Сыноў Анархіі - добры хлопец
не трэба тут гнаць !
ну звароты на трасянке писать вы можете, ок.
Ага, Бутар насмяшыу )))
Некаторыя аппаненты нават трасянкі не ведаюць, што ўжо казаць пра беларускую мову.
вось я і кажу, нашто карыстаць трасянку, калі ёсць нешта кшталту мовы, ня тое каб зручнай, але вам даспадобы, так.
ты усё ж ідзі папытай, як лепш, ок?
А причем тут оппоненты я не понимаю. Ты должен сам стремиться к совершенству, не ровняясь на других.
і дзе ты тут трасянку знайшоў, нешта я не разумею
што ты не разумееш, мяне не здзівіла.
Бутар і Мураш, пакажыце мне, дзе я памыліўся і дзе ўжываю трасянку!
ня бачу прычынаў рабіць выключэньне для расейцаў альбо украінцаў. таму альбо варыянта 1, альбо ячэ лепш - 3.
[removed]
Такім чынам нам прапануюць дыслацыраваць атрад мінімум з 12 байцоў, каторыя мамай клянуцца, што будуць дапамагаць белке
^)))
TO испугались, ололо.
Не ведите себя как школота, ТО в белке невозможно
У славенскае ТО - не веру. Цяжка будзе набраць такую досыць вялікую каманду авантурыстаў.
Але ж пагаджуся з БЯ "Ну, и обоснования прошения именно нашего гражданства пусть пишут подробно презу, а он пусть это публикует, чтобы навсегда сохранить в памяти народной их заявы и последующие телодвижения." Я разумею, што добрую навалач гэта не спыніць, але хаця бы нанясем на такую жвёліну таўро...
У дадзеным канкрэтным выпадку пакуль іх меней дзесятка, то, я лічу, можна даваць грамадзянства, калі няма сур'ёзных нагод адмовіць. Не след баяцца ўласнага ценю. Вось калі б іх было паў сотні - то была бы іншая размова...
P.S. лічу славенцаў ды харватаў нічым не худшых за украінцаў і расіянаў. Роўныя правы ЎСІМ эмігрантам! Толькі асабісты падыход і ніякага ўціску па нацыянальным прыкметам!
Наконт ТО я таксама не веру, але гэта мера перасцярогі.
Наконт таго, што сказала БЯ, то ў памяці народнай гэта ўжо захавана на форуме. Там ёсць уся гісторыя па кожнаму кандыдату на грамадзянства + рэкамендацыі + абмеркаванне + галасаванне.
Наконт таго, калі іх будзе больш за паўсотні, то тады усім гамон ))) Табе інфармацыя для развагі - на апошнім рэферэндуме было каля 120 жывых галасоў.
Нават 50 і нават у нашых умовах - гэта ўсё адно нацменшасць. 50 значна меньш за 120 калі што...
"Там ёсць уся гісторыя па кожнаму кандыдату на грамадзянства + рэкамендацыі + абмеркаванне + галасаванне."(с)
А гэта ўключае кароткую аўтабіяграфію і план дзеянняў напісаны ўласна кандыдатам? Калі да, то пытанне здымаецца.
Але ж было б лепш, каб кожны кандыдат пакідаў свой зварот да сваіх новых суайчыннікаў на старонках якога-небудзь з ебеларускіх выданняў Гэта б дазволіла бачыць магчымых здраднікаў усяму грамадству ерэпы, а не толькі карыстальнікам беларускага форуму.
Самым жа галоўным пытаннем на якое павінен адказаць кандыдат, як мне падаецца, гэта "Чаму?" Калі на гэтае пытанне ёсць абгрунтаваны адказ, то ўсё астатняе - дробязь
Калі ласка, проста зайдзі на форум, там можна нават без рэгістарыі прачытаць амаль усю інфу.
Нажаль большасць супольнасці еБеларусі не такая актыуная, як ты, таму прыходзіцца звяртацца рознымі спосабамі - і ў прэсе, і ў чатах, і на форуме.
Ты мяне не зразумеў. Гэтая інфармацыя (ізноў жа мой погляд) павінна быць на вачах не толькі ў беларусаў, але ў японцаў, туркаў, палякаў і г.д.. Пагадзіся, што пляцоўка белфоруму зручна толькі для ўнутранага карыстання. Японцы туды наўрацці заходзяць)
"Ты мяне не зразумеў. Гэтая інфармацыя (ізноў жа мой погляд) павінна быць на вачах не толькі ў беларусаў, але ў японцаў, туркаў, палякаў і г.д."
Праблема газет рэпкі ў тым, што артыкулы вісяць толькі 2 дні, а потым іх трэба адкапваць хз дзе і як. Менавіта для захавання доўгатэрміновай інфармацыі і быу створаны форум. І любы японец, дарэчы, можа з такім самым посьпехам яго прагледзець, як і беларус )
Можа, але хутчэй за ўсё не палезе, а артыкулы пяцігадоўнай даўнасці адшуківаць ёсць аматары паўсюль, так што можна было б сёе-тое і прадубліраваць. Але ж гэта ўсяго толькі прапанова
Другі варыянт выразна патыхае шавінізмам. Фу, такое чуць ад беларусаў!
Другі варыянт зусім не шавінізм. Проста так склалася гістарычна, што шмат якія ігракі з еБеларусі імігрыравалі ў свой час у еРасію або еУкраіну. Аналагічна некаторыя ігракі з гэтых краін калісці бывалі ў нас, завязалі сяброўствы з беларусамі, а потым вярнуліся да сябе. І зараз ізноў могуць захацець пераехаць на пэўны час ў еБеларусь. Такім чынам праз другім варыянт мы пакідаем для самых правераных ігракоў, у каторых мы ўпэўнены.
А калі хтосці з гэтых "самых правераных ігракоў" у свой час пераехаў не на Ўкраіну ці расею, а, напрыклад, у Польшчу ці ЗША? Так што гэта самы звычайны шавінізм - рабіць выключэнні грунтуючыся на колерах сцягу.
Прабач, але не заўсёды можна зрабіць правільныя вывады праз пару месяцаў гульні. Гэта тваё асабістае меркаванне, але больш правільна было б спытаць у значна старэйшых ігракоў, што яны пра шавінізм думаюць
Не трэба гуляць у гэтую гульню, каб ведаць, што такое шавінізм) Я, канечне, не эльф 89-га ўзроўню, але сякі-такі жыццёвы вопыт за маімі плячыма ёсць
Я кажу пра вопыт у гульні. І вельмі часта старэйшыя ігракі ведаюць тыя нюансы, пра каторыя с ходу ніхто не раскажа. Адпаведна і некаторыя рашэнні, прымаемыя старэйшымі ігракамі, некаторым падаюцца глупствам, бо яны не ведаюць рэальных прычын такіх дзеянняў.
Я і не кажу нічога пра "некаторыя рашэнні", дзе трэба грунтавацца на гульнявом вопыце. А вось рашэнні,, згодна якіх русскія ды украінцы зробленыя з аднаго "мяса", а харваты ды славенцы * з іншага, выклікаюць у мяне адназначную рэакцыю. Гэта ўсяго толькі гульня, але ж тэндэнцыя дае падставы ўспомніць пра пэўныя падзеі РЛ гісторыі)
Ну, калі быць дакладным, то гаворка ідзе пра ерускіх и еукраінцаў. То бок грамадзян еРасіі і еУкраіны. Мы не грунтуемся на іхніх рэальных грамадзянствах, а толькі прымаем да ўліку гульнявыя характарыстыкі, на падставе якіх ім можна давяраць больш, чым іншым ігракам.
Гэта азначае, што ў РЛ турка, які зарэгістраваўся і гуляе за еРасію, не будзе ніякіх цяжкасцей з атрыманнем ебеларускага грамадзянства?
Калі ён сябе выдатна паказаў ў еРасіі, гуляў на карысць яе і можа атрымаць станоўчыя рэкамендацыі ад Ураду еРасіі, то не. Я думаю, такога іграка можна будзе па праву назваць патрыётам еРасіі )