[МЭФ | BY] Ваенная мабілізацыя

Day 1,738, 10:27 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance


Прэамбула

У сувязі з будучай вайной з еЛітвой і еЛатвіяй, Кабінет Міністраў прапануе Кангрэсу вылучыць асігнаванне згодна з заяўкай, прыведзенай ніжэй.

Заяўка прадастаўлена Міністэрствам абароны, узгоднена з Міністэрствам эканомікі і фінансаў, зацверджана прэзідэнтам.

Заяўка складзена з улікам рэзерву Урада, які таксама будзе выкарыстаны на абаронныя патрэбы.

Заяўка

1. Матэрыяльнае забеспячэнне (зброя) ваенных атрадаў Беларусі для вядзення баявых дзеянняў - 80 000 BYR.

2. Фінансаванне (набыццё) адзінак урону іншых ваенных атрадаў для змены балансу сіл у канкрэтных баях - 80 000 BYR.

Усяго: 160 000 BYR.

Каментар

Кабінет Міністраў лічыць, што пры галасаванні па асігнаванні фінансавых сродкаў, Кангрэс павінен улічваць інтарэсы краіны і часова адмовіцца ад палітычных амбіцый.


З павагай,
Міністр эканомікі і фінансаў,
Старшыня праўлення еБеларусБанкам