[МЭФ | BY] Штотыднёвы эканамічны агляд

Day 1,734, 08:15 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance


Фінансы

Стан дзяржаўнай казны (на 18:00 19.08.2012 г.) - 1 149 457 BYR.
Бюджэт

Даходы дзяржавы за тыдзень склалі: 113 000 BYR (~ 16 000 BYR/дзень)

Урад выкарыстоўваў грошы наступным чынам:

- Міністэрства абароны
20 000 BYR - Матэрыяльнае забеспячэнне на РП ў Віцебску

- Міністэрства эканомікі і фінансаў
50 000 BYR - Абаротныя сродкі Саюза Прадпрымальнікаў (не з'яўляецца расходным артыкулам)
100 000 BYR - Рэзерв Урада (не з'яўляецца расходным артыкулам)


- Мiнiстэрства замежных спраў
20 000 BYR - Заключэнне МПП з еНарвегiяй i еКанадай (згодна з менанiкай гульнi)

- Міністэрства дэмаграфіі
30 000 BYR - Матэрыяльнае забеспячэнне пачаткоўцаў

Такім чынам, Урад выконвае абавязак па рэалізацыі бездэфіцытнага бюджэту.
Бай-бот

На тыдні адбылося чарговае зніжэнне коштаў бай-бота. Прадукты харчавання якасцi Q1-Q5 стабiлiзавалiся на ўзроўнi 0.12*Q BYR, iншыя тавары, таксама, сталi танней, але не прапарцыйна.
Саюз Прадпрымальнiкаў

У панядзелак пачаў працу Саюз Прадпрымальнiкаў. Як i было абяцана ўдзел прыняла 10 гульцоў.
З-за бай-бота Саюз працаваў не ўвесь тыдзень, таму за 5 дзён дзяржаве прынесена даходу - 12 300 BYR, палова пайдзе на вяртанне ПДВ рэалiзатарам.

Мiнiстэрства эканомiкi i фiнансаў запрашае яшчэ 10 гульцоў пряняць удзел у працы Саюза. Па пытаннi далучэння звяртацца да Міністра эканомікі і фінансаў, спадара Emperor Alexander.
Эканамiчныя iнiцыятывы

На тыднi была спроба пераглядзець мiнiмальны памер аплаты працы, якая была адхiлена. Урад i Кангрэс не ўзгаднялi i не абмяркоўвалi гэтага пытання перад галасаваннем, таму вынiк быў вядомы загадзя.

Мiнiстэрства эканомiкi i фiнансаў прааналiзавала магчымасцi грамадскай гаспадаркi i прапанавала выказаць свае думкi а справядлiвасцi бягучых суадносiн прыбытку i зарплаты. Пасля знiжэння коштаў бай-бота, лiчбы страцiлi сваю актуальнасць i будуць перагледжаны ў самы блiжэйшы час.

З павагай,
Міністр эканомікі і фінансаў,
Старшыня праўлення еБеларусБанкам