[МЭФ | BY] Аб суадносінах зарплаты і прыбытку

Day 1,731, 12:47 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance


У сувязі з ініцыяваннем няўзгодненага з Кабінетам Міністраў і Кангрэсам законапраекта аб пераглядзе мінімальнага памеру аплаты працы (мінімальнай зарплаты), які будзе адхілены, Міністэрства эканомікі і фінансаў лічыць мэтазгодным прааналізаваць магчымасці нашай грамадскай гаспадаркі.

Методыка аналізу даходнасці вытворчых кампаній заснавана на цэнах бай-бота (з улікам ПДВ), таму рэальныя даходы рэалізацыі тавараў будуць не ніжэй за прыведзеныя у дадзеным артыкуле.

Кароткая даведка:
Для вытворчасці тавару пэўнай якасці неабходна роўная (для прадуктаў харчавання) ці дзесяціразовая (для зброі) колькасць адпаведных рэсурсаў памножаная на якасць тавара. Кампаніі па вытворчасці тавараў рознай якасці могуць прымаць на працу розную колькасць працаўнікоў: ад аднаго да дзесяці. Праца ўладальніка ў якасці мэнэджэра не разглядаецца. Бонусы вытворчасці прадуктаў харчавання і зброі складаюць адпаведна 60 % і 0 %.


З улікам вышэйсказанага, на аднаго працаўніка з ўмоўным нулявым заробкам кампанія, на момант складання артыкула, атрымлівае прыбытак (кошт рэсурсаў ўключаны):

FQ1 - 22 BYR/працаўнік
FQ2 - 45 BYR/працаўнік
FQ3 - 67 BYR/працаўнік
FQ4 - 90 BYR/працаўнік
FQ5 - 112 BYR/працаўнік
FQ6 - 134 BYR/працаўнік
FQ7 - 306 BYR/працаўнік

WQ1 - 5 BYR/працаўнік
WQ2 - 10 BYR/працаўнік
WQ3 - 29 BYR/працаўнік
WQ4 - 18 BYR/працаўнік
WQ5 - 33 BYR/працаўнік
WQ6 - 95 BYR/працаўнік
WQ7 - 321 BYR/працаўнік

Зараз заработная плата, акрамя эпізадычных выключэнняў, не перавышае 25 BYR/працаўнік.

У каментарах да дадзенага артыкула прапануецца выказаць свае думкі аб справядлівасці бягучых суадносін зарплаты і прыбытку, а таксама аб мэтазгоднасці прымусовага павелічэння мінімальнай зарплаты і памеру гэтага павелічэння.


З павагай,
Міністр эканомікі і фінансаў,
Старшыня праўлення еБеларусБанкам