[МЭФ | BY] Першыя крокі месяца

Day 1,725, 12:33 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance


Паважанае спадарства! Вас вітае адноўленае Міністэрства эканомікі і фінансаў.

Рашэннем кіраўніка дзяржавы і палітычнага актыву кіруючай партыі ўсе афіцыйныя артыкулы Міністэрства і праўлення еБеларусбанка будуць выходзіць на беларускай мове.

На працягу некалькіх месяцаў Урад не займаўся эканамічнай палітыкай краіны на належным узроўні, таму дзеючаму Кабінету і мне асабіста назбіралася шмат працы. Але аба ўсім на парадку.

Час страт сыйшоў незваротна

Стары Ўрад праводзіў незбалансаваную бюджэтную палітіку, накіраваную на расходаванне сродкаў. Пра даходную частку бюджэта ніхто не думаў наогул. Таму першым крокам стане рэвізія фінансавых сродкаў у нацыянальнай валюце і голдах.

Неадкладна будзе спынена несправядлівае і неўзгодненае фінансаванне аднаго вядомага ўсім ваеннага атрада.

Асновы эканамічнага балансу

Па-першае, Міністэрства вызначыць сярэднія паказчыкі штодзённага даходу ад падаткаў з улікам апошнага перагляду цэн бай-бота.

Па-другое, бюджэт павінен быць бездэфіцытным або маладэфіцытным. А ўсемі рэзервамі трэба карыстацца толькі падчас спецыяльных акцыі або ў надзвычайных выпадках.

Саюз прадпрымальнікаў

Прыйшоў час аднавіць работу Саюза прадпрымальнікаў у новых умовах. Цэны на зброю нестабільные, таму мерапрыемствы перапродажу будуць накіраваны на прадукты харчавання.

Маладыя і актыўныя гульцы, якія прыйшлі гэтым летам, а таксама частка старых гульцоў, забяспечаць сябе і краіну дадатковымі сродкамі, што будзе ў інтарэсах усяго грамадства.

Новыя прынцыпы функцыянавання Саюзу будуць апублікаваны ў самы бліжэйшы час. Уважліва сачыце за нацыянальнай прэсай.

Дзяржаўныя праграмы

Кабінет працягне найбольш карысныя праекты старой Адміністрацыі, а таксама пачне шмат новых. Міністэрства настойліва просіць узгадняць з ім аб'ём неабходных сродкаў, а Кангрэс не дазваляць вывод сродкаў без афіцыйнага апублікавання ў нацыянальнай прэсе або вывад сродкаў НЕ на BelarusBank.

Таксама Міністэрства хадайнічае аб пераглядзе пакету МПП. Кангрэсу сумесна з Міністэрствам замежных спраў прапануецца прааналізаваць карысць усіх дзейнічаючых МПП і зрабіць вывад а мэтазгоднасці іх змяньшэння.

З павагай,
Міністр эканомікі і фінансаў,
Старшыня праўлення еБеларусБанка