[МЭФ] Навуковы аддзел. Падаткі.
Belarusian Ministry of Finance
Пачну з базісу эканамічнай тэорыі.
Яшчэ да Падзелаў Рэчы Паспалітай выбітнейшы сын шатлянцкай нацыі Адам Сміт (1723 -1790) сфармуляваў тэорыю, што ў адсутнасьці зьнешніх рэгулятараў а.к.а. ў “ідэяльным рынку” попыт на тавар уяўляе сабой сукупнасьць шматлікіх пакупнікоў, якія гатовыя купіць тавар за розныя цэны.
Чым ніжэй цана тым болей пакупнікі здольныя купіць вялікія колькасьці. З другога боку, вытворцы будуць вырабляць і прадаваць болей тавару, калі ягоная цана падвысіцца. Такім, чынам у вольным рынку функцыі попыту й прапановы сустрэнуцца – і тое будзе раўнаважная цана (з раўнаважнай колькасьцю К
😉. Вы гэта можаце назіраць вельмі ярка ў eRepublik. Функцыі попыту й прапановы могуць зьмяняцца, ад гэтага будзе зьмяняцца раўнаважная цана. Напрыклад, калі ў вайну функцыя попыту зьмяшчаецца “ўправа” – раўнаважная цана расьце.
Разглядзім простую мадэль дабрабыту вытворцаў і пакупнікоў.
Функцыя Прапановы – гэта сукупнасьць прапановаў, ці жаданьне прадаць (ЖП). Розныя вытворцы гатовыя прадаваць адмысловую колькасьць, дапусьцім, ежы за адмысловую цану. Аналягічна, розныя пакупнікі гатовыя набыць розныя колькасьці ежы па розных цэнах. Пры раўнаважнай цане хтосьці з вытворцаў “задаволены” і мае лішак, бо яна значна вышэйшая за тую, па якой той спадзяваўся прадаць. Хтосьці не Іхны агрэгатны прыбытак гэта й ёсьць бэзавае поле. Дабрабыт пакупнікоў выяўляецца так жа сама: Калі я адклаў 100 рублёў на 100 адзінак ежы, а заплаціў толькі 50, то мой лішак – 50 рублёў. У купе, мноства транзакцыяў паміж пакупнікамі і вытворцамі і іхныя лішкі прадстаўляюць памаранчавыя і бэзавыя палі (гэта можна вылічыць інтэграваньнем).
Аднак, на практыцы мы маем адкрытую эканоміку і Замежную прапанову. ЗП – гэта найнізшая цана замежных вытворцаў па якой яны прапаноўваюць свой тавар. З-за вялікай колькасьці вытворцаў наш уласны рынак ня можа ўплываць на тую функцыю і таму мы маем канстанту.
Уявім, што ЗП на 40% ніжэшая за нашую РЦ – раўнаважную цану. У адсутнасьці імпартных мытаў мы маем наступнае:
Пакупнікі купляюць беларускае пакуль цана беларускага попыту не зраўняецца з ЗП (далей яны будуць індыфэрэнтныя, калі не будуць любіць бацькаўшчыну
🙂Іншымі словамі: толькі тыя вытворцы змогуць прадаць сваю прадукцыю, якія “трапляюць” у раўнаважную цану. Прадаваць ніжэй за сабекошт ніхто ня будзе.
Пакупнікі жа цяпер маюць магчымасьць таньней набываць рэчы і агульная колькасьць транзацыяў вырастае да ўнутранай К попыту (гл. Дыяграму). Тут мы маем фіксаваную раўнаважную Цану, Ц**.
Дабрабыт пакупнікоў значна павялічыўся, а дабрабыт вытворцаў – зьнізіўся. Колькасьць імпартаваных тавараў – К*.
Амаль любы эканаміст вам скажа, што адкрытая эканоміка лепей за ўсё, аднак мыты існуюць нават у краінах, дзе ва ўладзе прыслухоўваюцца да эканамістаў (абарона беспрацоўных, пачатковыя індустрыі – усё гэта ў eRepublik неактуальна!)
Уявім эканоміку з імпартнымі мытамі:
Дапусьцім, урад паставіў імпартную мыту на зброю ў 15%.
Карычневая рыса цяпер вышэйшая за фіялетавую і раўнавага знаходзіцца там, дзе яна скрыжуецца з чырованай лініяй. Дзяржава зарабляе на тым, што абкладае мытамі імпартных пастаўшчыкоў (але губляе ў заробленым Падатку на Дададзеную Вартасьць з агульнай колькасьці транзакцыяў!). Беларускія пакупнікі маюць лішак меньшы, чым мелі б у адсутнасьці мытаў. Беларускія вытворцы маюць лішак большы. Такім чынам, дзяржава і вытворцы “адабралі” лішак у пакупнікоў.
Лішак пакупнікоў:
• З імпартнымі мытамі: А
• Без імпартных мытаў: A+B+C+E+F
Лішак вытворцаў:
• З імпартнымі мытамі: B+D
• Бяз імпартных мытаў: D
Заробак дзяржавы:
• З імпартнымі мытамі: C+F
• Бяз мытаў: няма
Агульны лішак:
З імпартнымі мытамі: A+B+C+D+F
Бяз мытаў: A+B+C+D+E+F
E – змарнаваныя рэсурсы ў рэзультаце падаткаабкладаньня.
З гэтага выходзіць наступнае:
Падвышэньне імпартных мытаў вядзе да штучнага паляпшэньня дабрабыту хатніх вытворцаў і ў частцы выпадкаў павялічэньня паступленьняў у казну, але значна зьніжае дабрабыт пакупнікоў, зьніжаючы агульную колькасьць транзакцыяў (меней ПДВ для дзяржавы) і агульны лішак. Мыты на зброю такім чынам зьніжаюць агульны damage нацыі (бо бальшыня гульцоў – небагаты 1 і 2 дывізіён) і прыносяць дабрабыт “бедных” у рукі “багатых” (гульцоў, якія маюць некалькі кампаніяў і могуць вырабляць сотні адзінак зброі штодзённа).
Любы ўрад павінен паляпшаць дабрабыт насельніцтва і damage сваёй краіны. Нізкія імпартныя мыты не давядуць гульцоў высокага ўзроўню да галечы, але дапамогуць пачаткоўцам і сярэднячкам падняцца і мець большы ўплыў у бітвах.
Чорны рынак
Высокія імпартныя мыты даюць магчымасьць “чаўнакам” набываць тавары ў краінах з разьвітымі рынкамі (нізкімі цэнамі) і прадаваць іх у Беларусі прыватнымі транзакцыямі, абыходзячы імпартныя мыты. Такім чынам а) дзяржава не атрымоўвае паступленьняў ад ані мытаў ані ПДВ b) хатнія вытворцы не прадаюць пакупнікам – марнуюцца іхныя інвэстыцыі і c) новыя гульцы, ведаючы гэта, ня будуць інвэставаць у эканоміку.
Спэкуляцыя
Пад спэкуляцыяй мы разумеем набыцьцё тавараў па таннай цане і продаж па болей высокай з мэтай зарабіць прыбытак (безь вялікіх інвэстыцыяў). Такога кшталту транзакцыі толькі падвышаюць Раўнаважную цану, зьмяньшаючы дабрабыт пакупнікоў, самі анічога не ўкладаючы ў вытворчасьць. ПДВ на зброю і ежу вышэй за 3-4% звычайна робіць такую практыку нерэнтабельнай для спэкулянтаў. Што тычыцца сыравіны для зброі (гандаль якой не абкладаецца ПДВ для замежнікаў), то імпартныя мыты ў 3-4% звычайна дастаткова каб абгарадзіць краіну ад замежных спэкулянтаў. Нажаль, на спэкулянтаў хатніх управы няма.
Мыты на сыравіну VS мытаў на гатовыя прадукты
У канчатковым сэньсе, еБеларусі патрэбная зброя і ежа для росту і абароны. Сыравінай нельга падвысіць энэргію, альбо нанесьці шкоду ворагу. Падвышэньне мытаў на сыравіну нашмат горш, чым падвышэньне мытаў на гатовыя прадукты! І вось чаму: высокія мыты на сыравіну скажаюць “інвэстыцыйнае рашэньне”: ці ўкладаць сумленна ашчаджанае золата ў шахты і зямлю альбо ў фабрыкі й харчовую прамысловасьць. Краіна з высокімі мытамі на сыравіну рызыкуе стаць “сыравіннай нацыяй” без уласнай моцнай індустрыі, бо абароненыя імпартнымі мытамі “сыравінныя магнаты” будуць трымаць статус кво, а 1-3 дывізіён будзе перабівацца раздачамі і дарагімі зброяй і ежай ад імпартэраў ці нешматлікіх хатніх вытворцаў. Гэта ў сваю чаргу зьменьшыць damage еБеларусі і ў каторы раз паўстане пытаньне нацыянальнай бясьпекі.
Нашмат разумней максымальна зьнізіць імпартныя мыты на сыравіну каб хатнія вытворцы змаглі імпартаваць з тых краінаў, дзе натуральна нізкія цэны на адмысловыя прадукты. Напрыклад, на Беларусі ня хутка будзе натуральна нізкія цэны на сыравіну для ўзбраеньняў (гл. Мапу), а вось харчовая сыравіна даволі танная быць можа.
У заканьчэньне
Шмат каму суворая эканамічная праўда можа не спадабацца. Але калі вы гуляеце за еБеларусь і жадаеце краіне росту і прэстыжу – ня варта думаць толькі пра свій акаўнт. Шмат хто з багатых гульцоў дапамагае пачаткоўцам. Я сам вельмі ўдзячны некаторым гульцам за дапамогу ў цяжкія і цёмныя часы. Калі вашыя прыбыткі зьменьшацца ў рэзультаце больш адкрытай і ростанакіраванай палітыкі еБеларусі і вы паспрабуеце вярнуцца да палітыкі пратэкцыянізму, то вы задушыце эканоміку нашай краіны і шмат у якім сэньсе будзеце падобныя на сучасны ўрад (А)РЛ Беларусі, які зацікаўлены ў тым каб народ жыў у галечы (бо кіраваць такім прасьцей). Дзяржава свае грошы будзе зарабляць праз ПДВ. Адкрытая лібэральная эканоміка вядзе да росту транзакцыяў і росту паступленьняў ад ПДВ.
На сёньняшні дзень еБеларусь мае незразумела высокія падаткі на:
Ежу – 50% Імпартнага мыта (ІМ)
Харчовую сыравіну – 99% (ІМ)
Зброю – 15% (ІМ)
Я заклікаю да паступовага зьніжэньня імпартных мытаў да ўзроўню, які дапаможа
а) гульцам расьці, набываючы танную зброю і ежу і
b) вытворцам, які дасі час перастроіцца і дапаможа стварыць моцную харчовую прамысловасьць і задавальняючую абаронную прамысловасьць (да таго часу як захопім багатыя прыроднымі рэсурсамі землі).
Спэцыфічна:
За паўгады трэба дайсьці да ўзроўню 3-4% на ежу, зброю і сыравіну.
Прапановы па зьмене імпартных мытаў
Цяпер: Студзень: Люты: Сакавік: Красавік: Травень: Чэрвень: Ліпень:
Ежа 50% 40% 30% 20% 15% 10% 7% 5%
Зброя 15% 12% 11% 10% 9% 7% 7% 7%
Ежа - сыравіна 99% 50% 40% 30% 20% 15% 10% 4%
Зброя - сыравіна 10% 9% 8% 7% 6% 5% 4% 4%
Заўважце: паступовая зьмяньшеньне мытаў дапаможа нам адэкватна маніторыць сытуацыю і апэратыўна гэагаваць на “нярынкавыя фактары” гульні, а таксама дасі час вытворцам перастроіцца на новы лад
Гэты артыкул пазычыў шэраг прынцыпаў і ідэяў адсюль.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
zhauranak
Comments
респект за работу, мозг!
прочитал пару строчек и понял, что я ничего не понял и не хочу дальше читать
Выдатна!
Праца зроблена, на самой справе, вялiкая, але нажаль не ўсе скончаць чытаць.
А так: Малайчына!!! Дзякуй!!!
шкада часу які ты на гэта змарнаваў - тут толькі "голая рыночная теория" (с)
сейчас в игре нет полноценно работающей экономической модели:
1. большинство игроков не закупают сырье, а сами же и производят столько сколько нужно их фирмам
2. меняй или не меняй налоги, но все равно цена на железо будет не ниже цены на него в соседних странах (если цена будет ниже, то к нам прилетит спекулянт и купит то что будет стоить дешевле). Более актуально для железа, зерно стоит уже слишком смешные деньги
Внутренний спрос на железо у нас будет невысокий за счет того что владельцы оружейных фирм которые намерены серьезно заниматься "бизнесом" будут стремиться вывести свое производство в более бонусные страны
3. Еду новички вообще не должны покупать на рынке, в стране действуют раздачи еды. Налог здесь выступает как наказание за "пассивность" (игрок не читает прессу, не социализируется в партию и/или отряд)
Игра != РЖ
Это касается и экономики
харошы артыкул!
я спачатку падумаў, што не здолею ўсё гэта зразумець, а потым аказалася, што нет усё і цяжка )
малайчына, я згодны, што з эканомікай еБеларусі трэба папрацаваць, каб (увага!) грамадзяне і краіна мелі большую моц і баяздольнасць.
PaulFromMinsk, дзякуй за адказ.
Сапраўды, чыстай рынкавай эканомікі ў гульні няма, але калі агульныя мэханізмы ёсьць, то імі трэба ўдала карыстацца.
1) Калі сярэднія й буйныя гульцы вырабляюць дастаткова сыравіны для сябе - ім паніжэньне цаны на саравіны не нашкодзіць. Наадварот, калі імпартную сыравіну можна будзе набыць таньней, чым зрабіўшы тут (бо ў Беларусі толькі харчовыя прыродныя рэсурсы) - то й ім будзе добра і звычайным гульцам, якія сілкуюць свае фабрыкі ку1-2.
2) Наконт жалеза нам не пашэньціла і калі так і застанемся ў гэтых межах, то ніколі ў нас ня будзе канкурэнтаздольнага ваенпрама. Тут ужо пытаньне "адноснай перавагі" - comparative advantage. Калі б не пытаньне нацыянальнай бясьпекі, то нам проста можна было б зрабіць нулявыя мыты на зброю і імпартаваць з тых краінаў, дзе ёсьць высокаразьвітая індустрыя і рэсурсы. Але, неяк штучна падтрымоўваць нашую такі варта. Пра спэкуляцыю я напісаў. Так што прапаноўваю зьніжаць мыты пакуль ня ўбачым першых спэкулянтаў.
Што тычыцца попыту, то нізкі попыт значыць нізкую Раўнаважную цану. А гэта робіць ніжэйшымі сабекошты вытворцаў зброі і такім чынам дае ім разьвівацца.
3) Я лічу, што тут павінны працаваць як і рыначныя мэханізмы, так і раздачы. Калі добрыя гульцы раздаюць ежу - гэта ня значыць, што трэба заганяць эканоміку ў пячорны стан. Бо навічкі й сярэднячкі таксама хочуць "рабіць сур'ёзны бізнэс" і ў нашай краіне гэта магчыма - на ежы.
Не хачу паказацца грубым, але разважаць пра эканоміку і прапаноўваць фэядальную мадэль адносінаў паміж гульцамі, калі "багатыя кормяць бедных" не зусім карэктна🙂
>>>Заўважце: паступовая зьмяньшеньне мытаў дапаможа нам адэкватна маніторыць сытуацыю
Справа ў тым што мы зможам толькі заўважыць змяньшэнне даходу дзяржавы
>>>Не хачу паказацца грубым, але разважаць пра эканоміку і прапаноўваць фэядальную мадэль адносінаў паміж гульцамі, калі "багатыя кормяць бедных" не зусім карэктна
Не бачу дзе тут федалізм, "багатыя кормяць бедных" - у феадалізме не так
і я казаў што эканомікі тут няма
Наогул, калі б Сміт гуляў у гэтую гульню, то тут ён бы быў прыхільнікам камунізму
Паважаны PaulFrom Minsk!
Ня ўсё так страшна. Усё залежыць ад "эластычнасьці" попыту й прапановы. Іншымі словамі, сувязь паміж попытам і прапановай часьцей за ўсё нелінейная і ў нашых умовах ніхто ня скажа ці зьменьшыць гэта прыбытак дзяржавы, ці павялічыць. Да таго ж, за агітую за тое, каб дзяржава зрабіла максымальна спрыяльны для пакупнікоў і вытворцаў клімат, які б прынёс эканамічны рост. З часам гэты рост прынясе й большыя прыбыткі для дзяржавы. Ня трэба душыць курыцу, якая нясе залатыя яйкі😉 А дзяржава павінна зарабляць з ПДВ, а ня мытаў.
А эканоміка была нават у Савецкім Саюзе, так што трэба спрабаваць розныя варыянты і ўбачыць на рэзультатах якія мыты і падаткі найлепшыя. Самае горшае тут - гэта статус кво (ці не галоўны наш вораг, беларусаў😉.
Назву артыкула выпраўце, там памылка.
За інфармацыю прагаласаваў.
Наогул варта зрабіць НДС недзе 15-25%, а імпартныя пошліны на ўсе тавары і рэсурсы зрабіць самымі мінімальнымі або наогул адмяніць калі гэта магчыма тэхнічна. Можна таксама адмяніць падатак на прыбытак, такім чынам наш рынак мае шанс стаць як афшорная зона дзе амаль адсутнічаюць падатковыя стаўкі, бюджэт можа будзе папаўняцца (ды ён толькі і папаўняецца) за кошт НДС. Нават калі спекулянты будуць красці тавары з нашага рынку нам гэта не столь важна бо падатак за НДС будзе выплачаны ў казну, такім чынам за кошт павялічэння абаротаў мы магчыма зможам выігрываць значна больш. Галоўнае гэта абарот, а Беларусь як пляцоўка, як буйная эканамічная біржа.
ого, графики!
>Назву артыкула выпраўце, там памылка.
и не одна.
>прочитал пару строчек и понял, что я ничего не понял и не хочу дальше читать
можно было оставить только последние 3 абзаца.
ничего не видно на картинках
надо бы побольше размер выбрать
Astrum Invictus,
Лепей паступова зьніжацца. Тут дылема: эканамічны рост VS паступленьні ад падаткаў/мытаў. У прынцыпе, прыватнік здольны больш эфэктыўна распараджацца грашыма, чым дзяржава. Але, не заўсёды🙂
Афшорнай зоны нам ня трэба. Хай лепей беларусы гуляюцца.
Усім астатнім: фарматаваньне сёньня абяцалі памяняць, але Тарашкевіца застанецца😉
>>>прыватнік здольны больш эфэктыўна распараджацца грашыма, чым дзяржава. Але, не заўсёды
эх, прыдзецца напісаць артыкул
Пішы)
////эх, прыдзецца напісаць артыкул.////
..................
ждём с нетерпением )
..................
/////// але разважаць пра эканоміку і прапаноўваць фэядальную мадэль адносінаў паміж гульцамі, калі "багатыя кормяць бедных" не зусім карэктна ////
..................
феодализм это "когда бедные кормят богатых", а когда "богатые бедных" то это коммунизм! Ура товарищи! )
ну слава Солнцеликому, вы смогли в графики.
правда, есть одно НО.
они уже давно не работают как нужно.
Сейчас в моде стохастический фин.анализ.
а вообще молодец.
Valdemarbutor,
А графікі й будуюцца на такім аналізе, наколькі я разумею. Гульня вельмі абмежаваная, таму мы можам рабіць толькі спробамі й памылкамі. Але рабіць жа!
В целом я согласен со снижением импортного налога до минимума без увеличения НДС. Только эффект будет много меньше, чем во времена тотального бай-бота.
>>> прочитал пару строчек и понял, что я ничего не понял и не хочу дальше читать
с той лишь разницей что прочитал половину и понял -- нет смысла себя грузить ибо к игре это 0,0%
куча воды из РЛ которые здесь вообще отсутствуют изначально. и да больше пользы было бы на русском... как не прискорбно.. но ласт ББ и его зеленые "з мовай" куда меньше в теме ... читал на этом странном языке) - в голове тут же читал по русски -- и только затем пытался понять о чем же автор ....
>>> Гульня вельмі абмежаваная, таму мы можам рабіць толькі спробамі й памылкамі.
поставь в начале статьи и никто читать не будет.
только человеку с графиками и теорией можно писать и делать умный вид - а работать пальцем в небо. браво ! ! !
>>> Прапановы па зьмене імпартных мытаў:
попробую вангануть... начните задом наперед с июльских % и вы поймете как автор ошибается.. тукая пальцем в небо ))
в чем польза послушать меня ? сэкономите пол года на проверке своей теории и возьметесь за новую версию ))
по сабжу в нашей захудалой, никогда не будет производиться рыночное оружие, максимум самоснаб и все, а следовательно у нас надо рассматривать только челноков из ближайшей польши/чины/сша и никогда наши цены не будут дешевле оригинала (лольши/чины/сша) поэтому к нам никто ездить не будет и спрос будет на том же уровне.. как сказал ПФМ высокий налог это всего лишь наказание лентяям (т.к. скорей всего они и забьют на игру, так пусть хоть легально оставят побольше для казны)
и да поглядывая на лольшу/сша/и прочее задумайтесь над подоходным налогом.. домашнее задание там он высок и у нас - по нашим меркам высок - в чем ваша ошибка ? или почему его надо убрать.
и для всех - импортный налог был задран в эпоху байбота первой ревизии.. когда с импортного бот платил в казну... это просекли рудмины и убрали у байбота отчисления в казну за импортный налог ...а вот мы больше года надеемся что байбот придет и наполнит нашу казну.
>>>>> На сёньняшні дзень еБеларусь мае =>незразумела Потому что надо не гадать на кофейной гуще, а спросить тех кто играл когда вы в проекте еще не стояли у е-мамы и е-папы...
"с той лишь разницей что прочитал половину и понял -- нет смысла себя грузить ибо к игре это 0,0%
---- Патлумачце чаму 0,0% Калі мы ўжо пра навуку і практыку. Мяне крыху напружвае такое кандэсцэнднае стаўленьне. Давайце канкрэтныя прапановы і мы іх абмяркуем з улікам Вашага багатага досьведу і агульнапрынятых прынцыпаў мікраэканомікі.