Iнтэрв'ю з Eugene Just II !!! (Частка 2)

Day 1,797, 03:28 Published in Belarus Belarus by plovets
Вiтаю, вiтаю, вiтаю Вас, паважаная мае чытачы!

У сёняшнiм выпуску часопiсу я працягваю пардстаўляць Вам нашага сябра Eugene Just II!
Ддя гэтага артыкулу ён , як кiраўнiк еШколы, адказаў мне на пытаннi менавiта пра еШколу!
I я прапаную Вам!

Як заўсёды: П – пытанне, А – адказ.

П: Як прыйшала к табе iдэя стварыць еШколу?



А: Пасля заканчэння 1-ай ступені навучання ў еЎніверы захацелася дапамагаць пачаткоўцам на самых першых кроках гульнявой практыкі. Я ўжо даўно гуляю, і таму хочацца, каб у нас выхавалася добрая спраўная змена нашаму пакаленню. Школа была створана для стварэння пэўнай базы для навучання ў еЎніверы, бо адаптавацца да навучання ў вышэйшай школе крыху складана. Больш падрабязна глядзіце ў маім выпуску пра Школу:
http://www.erepublik.com/en/article/1734-be-ru--2104985/1/20

П: Што трэба зрабiць, каб апынуцца вучнем еШклы?
А: Каб апынуцца вучнем проста трэба пакінуць заяўку на навучанне. Калі набярэм чалавек 15-20, то адразу пачнецца навучанне. 🙂

П: Цi ўсiх туды прымаюць?



А: У Школу прымаюць кожную жадаючую асобу, вядзецца навучанне на трох мовах, а гэта азначае інтэрнацыянальнасць у праекце.

П: Чаму менавiта ты заняўся гэтай справай?

А: Прымусіла мяне стаць кіраўніком Школы жаданне выхаваць добрую змену нашаму пакаленню. Бо ты пагадзішся, што неяк нецікава бачыць заўсёды ў актыве адных і тых жа асоб. Патрэбна дынаміка ў складзе як урада, так і кам'юніці. Спадзяюся, што Школа і еЎніверсітэт разам створаць базіс для дынамічнай змены гульцоў Беларусі.

П: Цi патрэбны табе памочнiкi?



А: Памочнікі, канечне, патрэбныя. Вось, напрыклад, ксоні (xoni) выказаў жаданне дапамагаць мне ў праекце, калі будуць праблемы. Але пакуль што ўсё ідзе нармалёва, хоць не так, як мне хацелася напачатку навучання. Калі нехта яшчэ выкажа жаданне дапамагаць, то праграма Школы будзе перагледжана, стане больш складанай, але разам з тым больш цікавай.

П: Як доўга будзе працаваць еШкола?



А: Школа будзе працаваць да таго моманту, як у Беларусі скончыцца наплыў новых гульцоў, якія жадаюць вучыцца. Спадзяюся, што працаваць яна будзе доўгі час.


На гэтым другая частка iнтэрв’ю скончана! (Наступная выйдзе таксама хутка)
Дазвольце адкланяцца i развiтацца з Вамi!

Ну i канечне не забывайце вотаць, пакiдаць каментарыi i падпiсвацца! 😉