Iнтэрв'ю з Eugene Just II !!!

Day 1,795, 09:32 Published in Belarus Belarus by plovets
Вiтаю Вас паважанае спадарства!



Як, спадзяюся, Вы здагадалiся па малюнку вышэй, сёння я надрукаваў iнтэрв’ю.
Гэты чалавек усiм сталым гульцам добра вядомы. Ён з’яўляецца кiраўнiком партыi Нацыянальны Фронт, кiраўнiком еШколы, вучнем еУнiверсiтэта, не адзiн раз з’яўляўся прадстаўнiком партыi ў кангрэсе i проста адным з першых гульцоў, якiя гатовы дапамагаць пачаткоўцам.
Напэўна пасля маёй сцiслай характарыстыцы Вы, мой дарагi чытач, здагадалiся, што гаворку я вяду пра Eugene Just II!!!
Адасланыя Еўгенiю пытаннiя падзялiў на тры блокi. I Вашай увазе сёння я прапаную першы блок пытанняў. Ён прысвечаны прыходу Еўгенiя ў eRepublik.

Ну, паехалi!!! П – пытанне, А – адказ.

П: Як ты прыйшоў у свет eRepublik?
А: Дзякуючы майму сябру ў сапраўдным жыцці - Maxim132 http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/4091219 . Ён якраз прысутнічаў пра стварэнні еБеларусі на мапе е-Свету, дык вось тады была патрэбная дапамога, каб мы мелі большасць у кангрэсе.
П: Што прывабiла цябе ў гульнi?
А: У гульні спачатку прывабіла сама атмасфера, гульцы. Адразу, калі пачаў гуляць, пайшоў на старонку вікі, дзе разам з Янам Лысым, Ланцкаронам, Белым71 і яшчэ некалькімі асобамі мы вырашылі дабіцца таго, каб адміны дадалі беларускую мову. Наша справа была паспяховай. І вельмі прыемна, што нават зараз некаторыя гульцы ацэньваюць наяўнасць беларускай у вікі.
П: Якая твая галоўная мэта ў гульнi?
А: Мая галоўная мэта - прапаганда беларускай мовы. Навучыць пачаткоўцаў правільна адаптавацца да гульнявога працэсу, дапамагаць кожнаму, хто мае патрэбу. Кожны шукае свой фан рознымі шляхамі. Я яго знайшоў.
П: Што самае галоўнае з таго, што ты ўжо дасягнуў? I чаго хочаш яшчэ дасягнуць?
А: Было шмат паспяховых ідэй, але яны не былі вялікімі ў маштабах краіны. Мне вельмі прыемна, што на беларускай мове пачало пісаць вельмі шмат асоб. Не буду вельмі ганарыцца, але гэта ўклад кожнага з нас. Я рады, што на маё пакаленне беларуская мова дасягае віртуальнага росквіту. http://www.youtube.com/watch?v=g0pfl9NFrj0
Хачу перакласці гульню на беларускую мову. Ну і выйсці з гульні калі-небудзь.
🙂
П: Што ты пажадаешь гульцам eRepublik?
А: Жадаю гульцам знайсці свой фан, ставіцца да гульні крыху прагматычней. не праводзіць шмат часу ў ёй. Тады больш цікава стане гуяць. 🙂

Ну вось першы блок пытанняў Еўгенiю скончаны. Спадзяюся, што разгорнутыя адказы ўсiм спадабалiся i адкрылi для нас у новым свеце нашага сябра!

Жадаю ўсiм поспехаў! 🙂

Не забывайце пкiдаць свае водгукi на артыкул, а таксама падпiсвайцеся 🙂