[МЗС/MoFA] The address to old and new friends [BLR/ENG]

Day 2,027, 08:08 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважаныя сябры,

У сувязі з пачаткам працы новага кабінета міністраў МЗС краіны прапануе вашай увазе афіцыйны зварот еБеларусі да сяброў і саюзнікаў.

Зварот з'яўляецца часткай рэалізацыі знешнепалітычнай стратэгіі нашай краіны па налажванні блізкіх стасункаў з краінамі альянсу TWO і іншымі партнёрамі, а таксама па будаванні ўзаемапаважлівых адносінаў з іншымі краінамі еСвету.

Дадзены артыкул будзе апублікаваны ў кожнай з краін-адрасатаў праз адпаведныя амбасады.





*for English, please, scroll down


Зварот да старых і новых сяброў.

Паважаныя сябры!

Міністэрства замежных спраў еБеларусі ад імя зноў абранага прэзідэнта і ад новага кабінета міністраў сведчыць сваю павагу і жадае скарыстацца гэтай магчымасцю, каб звярнуцца да народаў сяброўскіх краін.

Беларусь заўсёды была і застаецца прыхільнікам ўзважанай знешняй палітыкі, заснаванай на прадстаўленні інтарэсаў свайго народа, забеспячэнні незалежнасці і суверэнітэту краіны, а таксама прыхільнасці прынцыпам дэмакратыі.

Новы ўрад Беларусі будзе працягваць палітыку сваіх папярэднікаў па далейшай ўсебаковай інтэграцыі ў TWO, заснаванай на раўнапраўным дыялогу з партнёрамі па альянсе. Народ Беларусі вітае ўступленне ў альянс і жадае поспехаў і росквіту сваім новым братам.




У бягучым месяцы ўрад Беларусі працуе ў наступным складзе:

Прэзідэнт краіны: Hyena Black

Прэм’ер-міністр: zMensk

Міністэрства замежных спраў: vadzimir and simplicity.lover

Міністэрства абароны: incertidumbre, Kobby88, WolverineBY, and Mik.S.Gvazdziow

Губернатар (Міністэрства эканомікі): Ivgen13

Міністэрства адукацыі: ZmicerU

Міністэрства адукацыі: Jahsis_Killuminati

Міністэрства іміграцыі: ZmicierKK

Будаванне канструктыўных сяброўскіх узаемаадносін з новымі сябрамі па альянсе, а таксама развіццё двухбаковых стасункаў з іншымі сяброўскімі краінамі, якія падзяляюць нашыя погляды і прынцыпы, з'яўляецца прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі.

Міністэрства замежных спраў вядзе мэтанакіраваную работу па больш хуткай і паспяховай інтэграцыі ў TWO, па выбудоўванні і ўмацаванню ўзаемаразумення са сваімі партнёрамі.

Амбасадарскія місіі Беларусі працуюць у большасці краін альянсу, рыхтуецца адкрыццё амбасадаў ва ўсіх іншых сяброўскіх краінах.

Наша краіна, безумоўна, будзе вітаць з'яўленне паслоў сяброўскіх дзяржаў на сваёй тэрыторыі і гатова аказваць ўсебаковую падтрымку іх дзейнасці.




Жадаем таксама адзначыць, што Беларусь заўсёды адкрыта для раўнапраўнага мірнага дыялогу і з іншымі прадстаўнікамі сусветнай супольнасці.

Хочам запэўніць сваіх сяброў і партнёраў у нашай гатоўнасці да безумоўнага выканання сваіх міжнародных абавязкаў. Мы рады адзначыць, што ў асобе Беларусі альянс TWO атрымаў адказнага і надзейнага саюзніка. Нашы партнёры заўсёды могуць разлічваць на нашую падтрымку, і мы ведаем, што сябры таксама акажуць нам дапамогу ў цяжкую хвіліну.

Сябры, прыміце найлепшыя пажаданні ад народа Беларусі!

Жадаем вам і новым урадам поспехаў у будучым месяцы.

Урад Беларусі спадзяецца на плённае супрацоўніцтва і моцнае сяброўства з вамі!

Жыве Венгрыя!
Жыве Польшча!
Жыве Сербія!
Жыве Славенія!
Жыве Іспанія!
Жыве Вялікабрытанія!
Жыве Эстонія!
Жыве Латвія!
Жыве Венесуэла!
Жыве Тайланд!
Жыве Чарнагорыя!
Жыве Славакія!
Жыве Летува!
Жыве Тайвань!
Жыве Аўстрыя!
Жыве Беларусь!

Жыве TWO і ACT!


І Жыве нашая сяброўская Україна!





The address to old and new friends

Dear friends!

On behalf of the newly elected president and a new cabinet, the Ministry of Foreign Affairs of eBelarus presents its compliments and wants to take this chance to address the people of friendly countries.

eBelarus has always been a supporter of a balanced foreign policy based on the representation of the interests of its people, ensuring the independence and sovereignty of the country, as well as the commitment to the principles of democracy.

The new government of Belarus will continue the policy of its predecessors in the matter of further full integration into TWO, based on an equal dialogue with the alliance partners. The people of Belarus welcome the accession of the country to the alliance and wish success and prosperity to their new brothers.




This month, the government of Belarus operates as follows:

Country president: Hyena Black

Prime Minister: zMensk

Ministry of Foreign Affairs: vadzimir and simplicity.lover

Ministry of Defense: incertidumbre, Kobby88, WolverineBY, and Mik.S.Gvazdziow

Governor (Ministry of Finance): Ivgen13

Ministry of Education: ZmicerU

Ministry of Information: Jahsis_Killuminati

Ministry of Immigration: ZmicierKK

The building of fruitful friendly relations with new friends in the alliance and the development of bilateral relations with other friendly countries that share our views and principles is one of the major priorities of the Belarusian foreign policy.

The Ministry of Foreign Affairs is currently focusing its efforts on the rapid and successful integration into TWO, as well as on building and strengthening mutual understanding with our partners.

The Belarusian ambassadorial missions operate in most countries of the TWO alliance, new embassies in all the other friendly countries will open soon.
Our country will surely welcome the appointment of the ambassadors of friendly states to Belarus, and is ready to fully support their activities.




We would also like to note that Belarus is always open to equal and peaceful dialogue with other members of the international community as well.

We want to assure our friends and partners in our commitment to the unconditional fulfillment of our international obligations. We are also pleased to note that, after our accession to the alliance, TWO received a responsible and reliable ally. Our partners can count on our support, and we know that our friends will also help us in difficult times.

Dear friends, please, accept the best wishes from the people of Belarus!

We wish you and the new governments successful work this month.

The Belarusian government hopes for fruitful cooperation and a strong friendship with its allies!

Hail Hungary!
Hail Poland!
Hail Serbia!
Hail Slovenia!
Hail Spain!
Hail United Kingdom!
Hail Estonia!
Hail Latvia!
Hail Venezuela!
Hail Thailand!
Hail Montenegro!
Hail Slovakia!
Hail Lithuania!
Hail Republic of China (Taiwan)!
Hail Austria!
Hail Belarus!

HAIL TWO & ACT!


And, Hail our old friends Ukraine!



З павагай,
Sincerely,

vadzimir
Міністэрства замежных спраў еБеларусі
The Ministry of Foreign Affairs of eBelarus